Мастацтва вайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бамбукавыя лісткі, на якія быў запісаны твор

Мастацтва вайны (па-кітайску: 孫子兵法) — старажытны кітайскі вайсковы трактат, які быў напісаны Сунь-цзы, высокапастаўленым генэралам і стратэгам у канцы вясновага й восеньскага пэрыяду, але некаторыя навукоўцы лічаць, што «мастацтва вайны» не было завершана да наступнага пэрыяду Ваюючых царстваў[1]. Твор складаецца з 13 частак, кожная зь якіх прысьвечана аднаму з аспэктаў вайны, ён, як кажуць, зьяўляецца дасканалай і скончанай працай па ваеннай стратэгіі й тактыкі свайго часу, і да гэтага часу твор не згубіў сваёй актуальнасьці.

«Мастацтва вайны» зьяўляецца адной з найстарэйшых і самых пасьпяховых кнігаў па вайсковай стратэгіі ў сьвеце. Твор быў самым вядомым і ўплывовым зь сямі вайсковых клясычных твораў Кітая: «за апошнія 2 тысячы гадоў ён заставаўся самым важным вайсковым трактатам у Азіі, дзе нават простыя людзі ведалі яго па назову»[2]. Твор меў велізарны ўплыў на ўсходняе вайсковае мысьленьне, бізнэс-тактыку, і нават у іншых сфэрах жыцьця.

Сунь-цзы падкрэсьліваў важнасьць пазыцыянаваньня ў вайсковай стратэгіі, і што рашэньне пра выбар пазыцыі войска павінна быць заснавана як на аб’ектыўных ўмовах, паводле дадзеных пра фізыка-геаграфічнае асяродзьдзе, гэтак і на суб’ектыўных перакананьнях іншых аспэктаў у гэтым асяродзьдзі. Ён меркаваў, што стратэгія ня ёсьць плянаваньне ў сэнсе працы праз устаноўленыя перакананьні й дзеяньні, а тое, што яна патрабуе хуткіх і адэкватных мераў рэагаваньня на зьменлівыя ўмовы. Плянаваньне працы павінна праводзіцца ня толькі ў кантраляваным асяродзьдзі, але й у зьменлівых умовах, якія ствараюць нечаканыя сытуацыі.

Кніга была ўпершыню перакладзеная на францускую мову ў 1772 годзе францускім езуітам Жанам Жазэфам Мары Аміё, і на ангельскую мову брытанскім афіцэрам Эвэрардам Фэрг’юсанам Калтропам у 1905 годзе. Разнастайныя лідэры, як то Мао Цзэ-дун, генэрал Во Нгуен Зіяп, барон Антуан-Анры Жаміні, генэрал Дуглас Макартур, Напалеон, і кіраўнікі імпэратарскай Японіі, чэрпалі натхненьне з гэтай працы. «Мастацтва вайны» ўжываецца таксама як дапаможнік па бізнэсе й кіраўніцкай стратэгіі[3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Griffith, Illustrated Art of War, p. 17–18
  2. ^ Sawyer, Ralph D. The Seven Military Classics of Ancient China. New York: Basic Books. 2007. p. 149.
  3. ^ «Art of War for Business Management Strategic Planning»
  4. ^ Floyd, Raymond E. «The art of war and the art of management».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]