Маства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Маства
лац. Mastva
Льва на Прыпяцкім Палесьсі
Агульныя зьвесткі
Выток Ракітнаўскі раён, Украіна Сьцяг Украіны
Вусьце Сьцьвіга
Краіны басэйну Беларусь Сьцяг Беларусі, Украіна Сьцяг Украіны
Вобласьці Ровенская вобласьць і Столінскі раён
Даўжыня 172 км
Сярэднегадавы сьцёк 10,1 м³/с
Плошча басэйну 2400 км²
Нахіл воднай паверхні 0,37 ‰

Маства́, у верхняй і сярэдняй плыні мае назву Льва (па-ўкраінску: ЛьваМоства) — рака ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны і ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Сьцьвігі (басэйн Дняпра). Даўжыня 172 км (у межах Беларусі 80 км). Плошча вадазбору 2400 км² (на тэрыторыі Беларусі 800 км²). Выдатак вады ў вусьці 10,1 м³/с. Агульны спад ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37‰, у Беларусі 0,01%.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне на вышыні 190 м над узроўнем мора. Цячэ нізінай Прыпяцкае Палесьсе, вусьце каля вёскі Кароцічы Столінскага раёну.

Даліна невыразная, у верхняй плыні месцамі трапэцападобная. Абалона двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана зьвілістае, разгалінаванае, у ніжняй плыні каналізаванае[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 242

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 242
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971