Мастоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мастоўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Масты Правыя
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 3412 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Масто́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Масты Правыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 кастрычніка 1940 году ў Мастоўскім раёне быў створаны Мастоўскі сельсавет (11 вёсак, 4735 жыхароў).

16 ліпеня 1954 году скасаваны Занёманскі сельсавет, яго землі перайшлі ў Мастоўскі.

25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён быў скасаваны. Мастоўскі сельсавет перададзены Шчучынскаму раёну. 6 студзеня 1965 году раён адноўлены.

У 2004 годзе скасаваны Малькавіцкі сельсавет, населеныя пункты перададзеныя Мастоўскаму сельсавету.

28 жніўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты — Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі — ліквідаванага Зарудаўеўскага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Мікелеўшчына, Цельмукі, Шэўчыкі — ліквідаванага Мікелеўшчынскага сельсавету[1].

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня — Уладзімер Уладзімеравіч Мельнічак.

  • Плошча — 161,5 км².
  • Колькасьць населеных пунктаў — 11.
  • Насельніцтва — 3422 чалавекі, у тым ліку ў в. Масты Правыя — 1142 чалавекі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]