Мат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чорны кароль атрымаў мат; канец гульні.

Мат — у шахматах сытуацыя, калі кароль знаходзіцца пад шахам, а гулец ня можа зрабіць ні аднаго ходу, каб яго пазьбегнуць. Азначае пройгрыш трапіўшага ў такую сытуацыю боку. У шахматнай натацыі пазначаюць знакам «#» або «×» пасьля ходу фігуры.

Беларускае слова «мат» паходзіць ад пэрсыдзкага словазлучэньня «шах мат» (па-пэрсыдзку: شاه مات‎‎), якое азначае, што кароль (шах) паралізаваны, блякаваны, ашаломлены (такія значэньні пэрсыдзкага слова «мат»). Вядомы таксама пераклад словазлучэньня «шах мат» як «шах мёртвы» (ад арабскага «мат» — мёртвы), аднак гэтая вэрсія не ўяўляецца праўдападобнай, паколькі пэрсы пачалі ўжываць дадзены шахматны тэрмін раней, чым арабы.

Варыянты мату[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Просты мат — «пацалунак сьмерці» (гл. фатаграфію вышэй).

Просты мат — «пацалунак сьмерці»

Сьпёрты мат

Сьпёрты мат: чорныя фігуры перашкаджаюць свайму каралю

Эпалетны мат

Эпалетны мат: «на плячах» чорнага караля — эпалеты

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матсховішча мультымэдыйных матэрыялаў