Матчы зборнай Расейскай імпэрыі па футболе 1911 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У 1911 годзе ў Расеі была прадпрынятая першая спроба стварэньня футбольнай каманды з прадстаўнікоў некалькіх гарадоў. Падставай да гэтага стаў прыезд алімпійскіх чэмпіёнаў таго часу — зборнай Ангельшчыны (у Расеі яна выступала пад назвай «English Wanderers»). Да гэтага дня зборныя Масквы і Пецярбургу мелі досьвед міжнародных сустрэч, але ён быў вельмі невялікім, і яшчэ ні разу зборная іншай краіны не выступала ў Расейскай імпэрыі. І раптам, па запрашэньні ангельцаў, якія пражывалі ў Санкт-Пецярбургу, прыяжджаюць самі родапачынальнікі футболу. Газэты пісалі аб першым з гэтых матчаў: «Яшчэ задаўга да пачатку гульні стала зьбірацца публіка, і да пяці гадзінаў дня ўсе трыбуны былі перапоўненыя. У публіцы ідзе ажыўленая гутарка аб будучай гульні. Ніхто ня кажа аб магчымасьці выйгрышу матчу вялікаросамі, а толькі аб тым, зь якім лікам будзе пабітая Расея». Адназначна сказаць колькі было згуляна гульняў, цяпер праблематычна, ёсьць два меркаваньні. Першае — матчы, якія адбыліся 20, 21 і 22 жніўня 1911 году ў Пецярбургу, скончыліся разгромнымі паразамі расейцаў — 0:14, 0:7 і 0:11 адпаведна. Другое — 22 жніўня 1911 году Зборная Расеі правяла свой першы міжнародны матч, які насіў ранг таварыскага са зборнай Ангельшчыны. У рэестры Расейскага футбольнага зьвязу і Міжнароднай фэдэрацыі футболу — сьпіс афіцыйных матчаў зборнай Расеі — гэты матч не ўвайшоў.

Таварыскі матч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 жніўня 1911
Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя 0:11 Ангельшчына Сьцяг Ангельшчыны Поле футбольнага клюбу «Неўскі», Санкт-Пецярбург
Гледачоў: 3000
Судзьдзя: Сьцяг Расеі Георгі Дзюпэрон
Аўтары галоў невядомыя