Махамат Хатамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Махамат Хатамі
World Economic Forum Annual Meeting Davos 2007.jpg
прэзыдэнт Ірана
2 жніўня 1997 — 3 жніўня 2005
Наступнік: Махмуд Ахмадзінэжад
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 9 верасьня 1943
Ардакан
Партыя: Q2068291
Дзеці: Лейла (нар. 1975 г.), Наргес (нар. 1980 г.), сын Эмат (нар. 1988 г.)
Адукацыя: Q495347

Махамат Хатамі (па-пэрсыдзку: سید محمد خاتمی‎ — Сэед Мохэмэд Хатэмі; нарадзіўся 29 верасьня 1943 году) — настаўнік, шыіцкі сьвятар, памяркоўны палітык. Быў пятым прэзыдэнтам Ірана з 2 жніўня 1997 году па 3 жніўня 2005 году. Быў міністрам культуры ў 1980 і 1990 гадох. Адзін зь вядомых удзельнікаў прыродаахоўнага руху ў Іране. Адзін з крытыкаў урада Ахмадзінэжада. У сьвеце зьвярнуў на сябе ўвагу, калі сабраў амаль 70 % галасоў на выбарах у 1997 годзе. на словах Хатамі выступаў за вольныя рынкавыя адносіны, за грамадзянскую супольнасьць, за спакойныя зносіны паміж краінамі сьвету. 8 лютага 2009 году Хатамі абвясьціў аб сваім удзеле ў выбарах 2009 году на пасаду прэзыдэнта Йрана.

Хатамі нарадзіўся 29 верасьня 1943 году ў мястэчку Ардакан у астане Язт. Мае жонку Зохра Задэгі. Яна дачка вядомага выкладчыка ісламскага права. Яны маюць дзьве дачкі Лейла (нар. 1975 г.), Наргес (нар. 1980 г.), сын Эмат (нар. 1988 г.).

Айцец Хатамі, аятала Рухола Хатамі, быў паважаным сьвятаром у месьце Язт у пачатку ісламскага перавароту ў 1979 годзе.

Брат Хатамі, Махамат Раза Хатамі, быў выбраным паслом у мачліс 6-га скліканьня ад места Тэгеран, дзе быў прызначаны намесьнікам старшыні мачлісу. Ён займаў пасаду галоўнага пісара Ісламскага фронту — памяркоўнай ісламскай партыі Йрана. Махамат Раза жанаты на Захра Эшрагі праўнучцы Хамэйні. Другі брат Хатамі — Алі Хатамі зьяўляеццца купцом. Старэйшая сястра Хатамі, Фатэмэх Хатамі, была выбранай паслом у мачліс ад места Ардакан у 1999 годзе.

Махамат Хатмі ня родзіч Ахмату Хатамі — высокапастаўлены сьвятар у Тэгеране.

З 1980 па 1982 годы Хатамі быў паслом у мачлісе, Апекуном Кайханкага Йнстытуту. З 1982 па 1986 годы быў міністрам культуры й ісламскага шляху. Яшчэ раз займаў гэтую пасаду з 1989 па травень 1992 году, калі падаў у адстаўку. З 1992 па 1997 годы ўзначальваў народную бібліятэку Йрана. Зьяўляўся старшынём Галоўнай рады грамады "Сьвятароў-барацьбітоў". валодае роднай пэрсыдзкай мовай, арабскай, нямецкай і ангельскай мовамі.

Хатамі на гаспадарчым сойме ў Давосе 2004
УРАД
ПАСАДА ІМЯ РОК
Прэзыдэнт Махамат Хатамі 1997–2005
Першы падпрэзыдэнт Хасан Хабібі 1997–2001
Махамат Раза Ареф 2001–2005
Міністар замежных спраў Камаль Каразі 1997–2005
Міністар земляробства Іса Калантары 1997–2000
Махмуд Хаджаці 2000–2005
Міністар гаспадаркі Махамат Шарыятмадар 1997–2005
Міністар сувязі Махамат Раза Арэф 1997–2000
Ахмат Матамэдзі 2000–2005
Міністар дробнай гаспадаркі Мартазі Хаджы 1997–2001
Алі Суфі 2001–2005
Міністар культуры й ісламскага шляху аятала Махаджэрані 1997–2000
Ахмат Мазджэджамэй 2000–2005
Міністар абароны Алі Шамхані 1997–2005
Міністар скарбу Хасэйн Намазі 1997–2001
Тахмазб Мазахэры 2001–2004
Сафдар Хасэйні 2004–2005
Міністар навучаньня Хасэйн Мазафар 1997–2001
Мартаза Хаджы 2001–2005
Міністар энэгетыкі Хабібала Бітараф 1997–2005
Міністар аховы здароўя Махамат Фархадзі 1997–2001
Масут Пэзэшкян 2001–2005
Міністар будаўніцтва Алі Абдалалізадэ 1997–2005
Міністар радовішчаў Галямраза Шафэй 1997–2001
Эшак Джахагіры 2001–2005
Міністар выведкі Горбаналі Доры Наджафабадзі 1997–1998
Алі Юнэсі 1998–2005
Міністар унутраных спраў Абдала Нуры 1997–1998
Абдулвахіт Мусаві Лары 1998–2005
Міністар справядлівасьці Махамат Ісмаіл Шуштары 1997–2005
Міністар працы Хасэйн Камалі 1997–2001
Сафдар Хасэйні 2001–2004
Насэр Халэгі 2004–2005
Міністар нафтаздабычы Біджан Намдар Зангэдэ 1997–2005
Міністар шляхоў зносін Махуд Хаджаці 1997–2000
Рахман Дадман 2000
Ахмат Харам 2000–2004
Махамат Рахмаці 2004–2005
Міністар навукі Мастафа Маен 1997–2003
Джафар Таўфігі 2003–2005
Міністар апекі й абароны сірот Махамат Хасэйн Шарыфзадаган 2004–2005
Уладзімір Пуцін, прэзыдэнт Расеі сустрэўся з Махаматам Хатамі ў двары Сат Абат.