Мацей Стрыйкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мацей Стрыйкоўскі
Maciej Stryjkowski
Мацей Стрыйкоўскі. Верагодна аўтапартрэт.
Мацей Стрыйкоўскі. Верагодна аўтапартрэт.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 сакавіка 1547(1547-03-21)[1]
Сьцяг Рэчы Паспалітай Стрыкаў (каля Лодзі)
Памёр 1593[2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, паэт, пісьменьнік, дыплямат, сьвятар
Мова польская мова[3] і летувіская мова[3]

Мацей Стрыйкоўскі (па-польску: Maciej Stryjkowski; 1547[4] — 1593) — польска-літоўскі паэт[5], пісьменьнік, дыплямат, каталіцкі сьвятар. Першы гістарыёграф Вялікага княства Літоўскага. Першапачынальнік беларускае гістарыяграфіі. Аўтар вядомае працы «Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсёй Русі» (польск.: «Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi»)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Стрыкове каля Лэнчыцы, невялікім мястэчку ў польскім рэгіёне Мазовіі. Паходзіў са зьбяднелай шляхецкай альбо мяшчанскай сям’і. На сёмым годзе жыцьця, у 1553 годзе, бацькі аддаюць маладога Мацея ў парафіяльную школу ў Бжэзінах, дзе ён вучыўся 9 год. Стрыйкоўскі не атрымаў вышэйшае адукацыі, аднак, дзякуючы сваёй яскравае эрудыцыі, некаторыя дасьледчыкі яго творчасьці прыпісвалі яму вучобу ў Кракаўскім унівэрсытэце.

У 1570 годзе пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1574 годзе выдаў вершаваны летапіс «Ганец цноты», у якім сьцісла выклаў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. У 1575 годзе выдаў гістарычны твор «Аб свабодзе Кароны польскай і Вялікага Княства Літоўскага». У 1582 годзе яго галоўнай працай стала «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі», якая ў 1584 годзе выйшла ў беларускім перакладзе[6].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1626 годзе выдалі «Генэалёгію, або Кароткае апісаньне вялікіх князёў літоўскіх», што ўлучала вершаваны летапіс «Ганец цноты»[6].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Maciej Stryjkowski // MAK (пол.)
  3. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Датай нараджэньня храніста лічыцца 1547 год, што выцякае з надпіса над партрэтам, зьмешчаным у першым выданьні хронікі.
  5. ^ Стрыйкоўскі М. Пра слаўную перамогу Літвы i Русі пад Оршай з дапамогай палякаў над 80 000 маскоўскага войска году 1514// Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст. - Мн., 2011.
  6. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2014. — № 51 (27661). — С. 12. — ISSN 1990-763x.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski — dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1990. (польск.)
  • Семянчук А. Мацей Стрыйкоўскі // Вялікае Княства Літоўскае. У 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 638. — 788 с.: іл. с. — ISBN 985-11-0378-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]