Мацоні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мацун, пададзены да стала (Армэнія)

Мацу́н (па-армянску: մածուն), або мацо́ні (па-грузінску: მაწონი) — кісламалочны напой армянскага паходжаньня з фэрмэнтаванага малака[1], традыцыйны элемэнт армянскай[2][3] і грузінскай[1] нацыянальных кухняў. Шырока пашыраны на Каўказе, у Малой Азіі і на Блізкім Усходзе. Гатуецца з паранага малака кароваў, авечак, коз, буйвалаў ці іх сумесі.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова мацун (па-армянску: մածուն), якое перакладаецца з армянскай мовы як «кіслае малако», паходзіць ад дзеясловаў манул (մածնուլ) «кіснуць, згортвацца» і мацуц’анел (մածուցանել) «заквашваць»[4][5][6]. Лічыцца, што слова паходзіць ад агульнага індаэўрапейскага кораня і мае пашырэньне ў роднасных мовах: па-пэрсыдзку: māst‎ «ёгурт» і санскрыт: mastu «кіслыя вяршкі»[7]. Надалей слова з армянскай мовы трапіла ў шэраг іншых моваў[8][9][10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Kenji Uchidai, Tadasu Urashima, Nino Chaniashvili, Ikiti Arai, Hidemasa Motoshima. Major microbiota of lactic acid bacteria from Matsoni, a traditional Georgian fermented milk. Animal Science Journal, Vol. 78, Issue 1, pp. 85-91, February 2007
  2. ^ Columbia Encyclopedia // fermented milk // The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition. Columbia University Press.
  3. ^ The Encyclopedia Americana , Том 18 стр-ца 446 Americana Corp, 1977 г. — ISBN 0-7172-0108-2, 9780717201082
  4. ^ Ерзнкян Л. Биологические особенности некоторых молочных бактерий. — Изд-во АН АрмССР, 1971. — С. 14. — 235 с.
  5. ^ Aukerian, Haroutiun & Brand, John A Dictionary, English and Armenian. — Venice: 1825 Т. II. — P. 395. або «згусьціцца»
  6. ^ Р. Ачарян. Этимологический корневой словарь армянского языка. — 1973 Т. 3. — С. 229.
  7. ^ Durkin, Philip et al. From the etymology workshop. Work in progress on the Oxford English Dictionary. — 2002. — P. 241.
  8. ^ Dankoff, Robert Armenian loanwords in Turkish. — Wiesbaden: Otto Harrassowitz Verlag, 1995. — P. 101. — ISBN 3447036400 ISBN 9783447036405
  9. ^ matzoon // Collins English Dictionary - Complete & Unabridged 11th Edition. — HarperCollins Publishers, 2012.
  10. ^ dictionary.reverso matzoon

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]