Мачуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мачуль
трансьліт. Mačuĺ
Першыя згадкі: 1514
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Рамельскі
Насельніцтва: 528 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225559
СААТА: 1258854056
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°1′11″ пн. ш. 27°21′6″ у. д. / 52.01972° пн. ш. 27.35167° у. д. / 52.01972; 27.35167Каардынаты: 52°1′11″ пн. ш. 27°21′6″ у. д. / 52.01972° пн. ш. 27.35167° у. д. / 52.01972; 27.35167
Мачуль на мапе Беларусі ±
Мачуль
Мачуль
Мачуль
Мачуль
Мачуль
Мачуль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мачу́ль[1]вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 3 км на поўдзень ад Рамелю, за 6 км на ўсход ад Цераблічаў, на левым беразе ракі Маствы. Мачуль уваходзіць у склад Рамельскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомая з 1514 году. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе тут мелі землі роды Гараглядаў, Зяновічаў-Ляшкевічаў-Альпенскіх, Каморніцкіх, Коравых, Наркускіх, Рамультаў і іншыя шляхецкія роды.

З 1921 году ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Рамельскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе Альшанскага сельсавету, з 4 траўня 1981 году — зноў Рамельскага сельсавету.

Гітлераўцы ў ліпені 1944 году, адступаючы, спалілі 85 хат і забілі 5 чалавек.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 58 двароў, 329 жыхароў (перапіс)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 70 двароў, 470 жыхароў; 30 верасьня 1921 — 81 гаспадарка, 504 жыхары; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 95 двароў, 320 жыхароў; 1970 год — 926 жыхароў; 1980 год — 780 жыхароў; 1999 год — 608 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 619 жыхароў, 226 двароў; 2010 год — 528 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзейнічаюць базавая школа, крама, ФАП, клюб, бібліятэка.

Агурковая краіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 268

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]