Мачулішчанскі пасялковы савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мачулішча́нскі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Мачулішчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньнем Менскага абласнога савету дэпутатаў № 246 ад 29 верасьня 2006 году вёскі Аляксандрава і Мачулішчы перададзеныя зь Сеніцкага сельсавету ў склад Мачулішчанскага пасялковага савету[1].

21 сьнежня 2012 году ліквідаваная вёска Аляксандрава[2], 28 траўня 2013 году яе тэрыторыя далучаная да мястэчка Мачулішчы[3].

15 жніўня 2014 году ліквідаваная вёска Мачулішчы[4], 22 кастрычніка 2014 году яе тэрыторыя далучаная да мястэчка Мачулішчы[5].

22 кастрычніка 2014 году пасялковы савет ліквідаваны[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]