Машніца (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Машніца
трансьліт. Mašnica
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Дзямідавіцкі
Насельніцтва: 48 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222813066
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′30″ пн. ш. 27°9′21″ у. д. / 53.75833° пн. ш. 27.15583° у. д. / 53.75833; 27.15583Каардынаты: 53°45′30″ пн. ш. 27°9′21″ у. д. / 53.75833° пн. ш. 27.15583° у. д. / 53.75833; 27.15583
Машніца на мапе Беларусі ±
Машніца
Машніца
Машніца
Машніца
Машніца
Машніца

Машні́ца[1] — вёска ў Дзямідавіцкім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 14 км ад Койданава, 45 км ад Менску, 15 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з XVI ст. У 1588 г. у Койданаўскай воласьці ВКЛ, мела 24 валокі зямлі. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. У 1695—1744 гг. у валоданьні прынцэс Нойбурскіх. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расейскай імпэрыі, вёска ў Койданаўскай воласьці Менскага павету. У 1831 г. за ўдзел Радзівілаў у паўстаньні 1830—1831 гадоў канфіскавана ў царскую казну. У 2-й палове XIX ст. вёска Машніца і фальварак Масьцішча належалі Храпавіцкім, Забелу, Матусевічу, Харлапу, Юрэвічу. У 1924 г. 56 двароў, 324 жыхары. З 1924 г. у Навасадзкім сельсавеце. У 1932—1937 гг. у складзе Навасадзкага нацыянальнага польскага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 48 жыхароў
  • 1 студзеня 2004 году — 45 двароў, 71 жыхар
  • 1999 год — 85 жыхароў
  • 1997 год — 55 двароў, 98 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 175

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.