Мая малітва (1912)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мая малітва
Жанр: верш
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1912
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Мая малітва» — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1912 годзе і ўпершыню апублікаваны ў газэце «Наша Ніва».[1]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У разьвіцьцё спэцыфічнага для мастакоўскага сьветапогляду пантэістычнага сьветапогляду, паэт кажа: малюся свабоднаму ветру, малюся агню, малюся жывучай вадзіцы. Гэты верш, іншыя творы з прыкметамі мастацкага пантэізму сёй-той прыняў за паганства, ці, прынамсі, за схільнасьць паэта да паганскае аксіялёгіі. Вульгарны сацыялягізм падтасаваў багаборчыя матывы Купалы пад бальшавіцкі атэізм.[1]

Мастацкія ўвасабленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе спалучаны і крыху зьменены тэкст двух аднайменных вершаў Я. Купалы «Мая малітва» (прыпеў узяты зь верша 1912 году, а асноўны тэкст — з раньняга верша 1906 году, пры гэтым у прыпеве слова «загон» замененае на слова «народ», а замест Купалавага «расьпетаю душой» ужыта акрэсьленьне «расьпятаю») паклаў на музыку кампазытар, удзельнік гурту «Песьняры» А. Моўчан. Выконваў песьню «Малітва» кіраўнік гурту Ул. Мулявін.[2]

Значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крытыкі адзначалі праграмнасьць купалаўскага верша ня толькі для самога аўтара, але й для ўсяе беларускае літаратуры пэрыяду нацыянальнага Адраджэньня:

« Верш «Мая малітва» — праграмны твор, credo беларускае літаратуры пэрыяду нацыянальнага Адраджэньня. І ня толькі прыгожага пісьменства, а таксама яго айчыннай крыніцы — аўтэнтычнае народнае культуры, дзе пакланяліся Богу і яго дасканаламу твору — Сонцу, Зямлі, Космасу. »

Ул. Конан[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Конан, Уладзімер (2004) Жанр малітвы ў паэзіі Янкі Купалы (вэбсайт) Наша Вера Праверана 9 траўня 2013 г.
  2. ^ Песняры. Янка Купала. Малітва (газэта) Наша Ніва Праверана 9 траўня 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]