Маёта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Маёта
Collectivité départementale de Mayotte
Сьцяг Маёты Герб Маёты
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Маёты
Афіцыйная мова француская
Сталіца Мамадзу
Найбуйнейшы горад Мамадзу
Форма кіраваньня заморская тэрыторыя
Франсуа Алянд
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
- месца ў сьвеце
374 км²
0,4
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
179 месца ў сьвеце
186 452
499/км²
СУП
 • агульны (2003)
 • на душу насельніцтва
208 месца ў сьвеце
0,466 млрд $
2600
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
UTC (UTC+3)
+3 (UTC+3)
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .yt
Тэлефонны код +262
Мапа Маёты


Маёта (па-француску: Mayotte, Collectivité départementale de Mayotte) — выспа, якая належыць Францыі, разьмешчаная ў Каморскім архіпэлягу ў Індыйскім акіяне, на захадзе ад Мадагаскару. У 2009 атрымала статус заморскага дэпартамэнту Францыі.

Складаецца з галоўнай выспы Гранд-Тэрэ, меншай Пэціт-Тэрэ і некалькіх невялікіх выспачак.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 1500 годзе на выспах заснаваны султанат Маорэ, ці Маўці (французы перайначылі ў Маёта).
  • 1503 год — на выспу высадзіліся партугальцы.
  • 1832 год — выспы заваяваныя мадагаскарскім каралём, а ў 1833 адваяваныя суседнім султанатам Мвалі, з 1835 году перайшлі султанату Ндзувані, але ў 1836 атрымалі незалежнасьць.
  • У 1843 годзе ўвесь архіпэляг стаў францускай калёніяй.
  • У 1966 годзе, пасьля атрыманьня Каморскімі выспамі незалежнасьці, Францыя адмовілася перадаць ім выспу, дзе разьмяшчалася іх вайскова-марская база. Правёўшы рэфэрэндум, на якім большасьць насельніцтва Маёты выказалася супраць далучэньня да Каморскіх выспаў, Францыя прадаставіла Маёце статус сваёй заморскай супольнасьці.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча выспаў складае 374 км². Галоўная выспа, Гранд-Пэрэ, з геалягічнага пункту гледжаньня самая старая з Каморскага архіпэлягу, працягласьцю 39 км, шырынёй 22 км. Самай высокай кропкай зьяўляецца гара Бенара (660 м). Вульканічная глеба дастаткова ўрадлівая, каралавыя рыфы, якія абкружаюць выспы, забясьпечваюць выспы рыбай. Клімат экватарыяльны, марскі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Маётасховішча мультымэдыйных матэрыялаў