Мбабанэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мбабанэ
анг. Mbabane
Мбабанэ
Першыя згадкі: 17 стагодзьдзе
Краіна: Сўазілэнд
Акруга: Хоха
Плошча: 150 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 94 874 чал.
шчыльнасьць: 632,49 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Паштовы індэкс: H100
Геаграфічныя каардынаты: 26°19′0″ пд. ш. 31°8′0″ у. д. / 26.31667° пд. ш. 31.13333° у. д. / -26.31667; 31.13333Каардынаты: 26°19′0″ пд. ш. 31°8′0″ у. д. / 26.31667° пд. ш. 31.13333° у. д. / -26.31667; 31.13333
Мбабанэ на мапе Эсўатыні
Мбабанэ
Мбабанэ
Мбабанэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mbabane.org.sz/

Мбаба́нэ (па-ангельску: Mbabane) — сталіца Сўазілэнду і адміністрацыйны цэнтар сўазілэндзкай акругі Хоха. Знаходзіцца на рацэ Мбабанэ ў цэнтры краіны. Горад зьяўляецца палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек. Аўтамабільнай дарогай злучана з чыгуначнай галінай, якая вядзе ў мазамбіцкі порт Мапуту.

Горад быў заснаваны ў XVII стагодзьдзі як каралеўская рэзыдэнцыя. Мбабанэ быў адміністрацыйным цэнтрам Сўазілэнду ў складзе брытанская калёніі. З 1968 году зьяўляецца сталіцай незалежнага Сўазілэнду.

Разьвіцьцё атрымалі харчовая, дрэваапрацоўчая, мэталюргічная прамысловасьці.