Медніцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Медніцкі замак
Медніцкі замак
Медніцкі замак
Краіна Летува
Вёска Меднікі
Каардынаты 54°32′23″ пн. ш. 25°38′59″ у. д. / 54.53972° пн. ш. 25.64972° у. д. / 54.53972; 25.64972Каардынаты: 54°32′23″ пн. ш. 25°38′59″ у. д. / 54.53972° пн. ш. 25.64972° у. д. / 54.53972; 25.64972
Першае згадваньне 1385
Медніцкі замак на мапе Летувы
Медніцкі замак
Медніцкі замак
Медніцкі замак
Медніцкі замак на Вікісховішчы

Медніцкі замак — помнік архітэктуры канца XIII — XIV стагодзьдзяў у Медніках, найбольшы замак-кастэль Вялікага Княства Літоўскага[1]. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Наваградак — Крэва — Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Твор раманскай архітэктуры і раньняй готыкі. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян замка, 1827 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш папулярнае датаваньне замка — першая палова XIV ст., таксама існуюць меркаваньні пра яго будаваньне ў канцы XIII ст. або па 1380 годзе. Мураваны замак у Медніках упамінаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV ст.

У 1385 годзе пры аблозе замка крыжакі зладзілі дэманстрацыйны рыцарскі турнір пад яго сьценамі, але няма зьвестак пра ўзяцьце замка. У 1402 годзе нямецкіх хаўрусьнікаў навёў на Меднікі Сьвідрыгайла. У XV — сярэдзіне XVI ст. тут знаходзілася рэзыдэнцыя намесьніка вялікіх князёў.

У XVII ст. замкавыя муры выкарыстоўваліся як агароджа для сядзібы і саду.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Меднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, паскорыўся заняпад замка. У вайну 1812 году згарэлі драўляныя пабудовы на замкавым падворку.

За часамі Першай сусьветнай вайны частку заходняга муру дзеля будаваньня дарогі разабралі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1955 годзе пачаліся археалягічныя і архітэктурныя дасьледаваньні. У канцы 1960-х гадоў праводзілася кансэрвацыя руінаў[3].

У 1993 годзе пачалася павольная рэстаўрацыя замка, якая значна паскорылася па атрыманьні гранту ад Эўрапейскага Зьвязу. У 2012 годзе адкрылася адбудаваная вежа-данжон.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займае штучны насып пасярод вільготнага лугу. Плошча дзядзінца складае 1,85 га, разам з абарончым ровам і валамі — 6,5 га. Унутраны двор атачаўся мураванымі сьценамі таўшчынёй да 2 і вышынёю да 14—15 мэтраў. У мурах, на вышыні 11 мэтраў, знаходзілася баявая галерэя з 280 байніцаў.

Трапіць у замак можна было адкіднымі мастамі праз брамы, якія былі ва ўсіх чатырох сьценах. Гэтым замак нагадвае ўмацаваны ваенныя лягер-кастэль часоў Рымскай імпэрыі. Такая колькасьць брамаў зьніжала абарончыя якасьці замка, але дазваляла вакольнаму насельніцтву хутчэй хавацца за мурамі падчас варожых нападаў.

Замкавыя брамы прыкрываліся вежамі, адна зь якіх мела масіўныя памеры і насіла функцыі данжона або жылой вежы. Данжон меў пяць ярусаў, зь якіх тры верхнія былі жылымі. Тры меншыя вежы баранілі ўваходы ў замак з захаду, усходу і поўдня. Усходняя вежа называлася Крэўскай[4].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]