Менскае маршрутнае таксі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ме́нскае маршру́тнае таксі́ — сукупнасьць рэгулярных маршрутаў маршрутнага таксі ў Менску.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як тып транспарту, маршрутныя таксі ўпершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Менску ў 1974 годзе з мэтай паляпшэньня перавозкі пасажыраў з цэнтра гораду ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся айчынныя мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х — РАФ-2203.

Пасьля распаду СССР маршрутныя таксоўкі зьніклі з вуліц гораду і зьявіліся зноў толькі ў 1996[1].

Рухомы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паслугі маршрутных таксі надаюць у Менску як прыватныя кампаніі, гэтак і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў «Газэль» таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes Sprinter, Volkswagen Transporter, Peugeout Boxer, Ford Transit і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў.

Аплата праезду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кошт праезду ў маршрутных таксоўках незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1.50-2 руб.[2] Да таго ж, кошт можа быць зьніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]