Менская плошча (Кіеў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Менская плошча (па-ўкраінску: Мінська площа) — плошча ў Кіеве, у Абалонскім раёне места. Пад плошчай — аднайменная станцыя мэтро. Плошча знаходзіцца на перакрыжаваньні Абалонскага праспэкту і вуліцы Маршала Цімашэнкі. Каля плошчы разьмешчаны раён, які жыхары гораду называюць «Абалонскія Ліпкі». Назоў плошча атрымала ў 1982 року.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менская плошча (Кіеў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў