Менскі абласны камітэт КП Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Менскі абласны камітэт КП Беларусі — орган кіраваньня Менскай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1938—1991 гады). Менская вобласьць утворана 15 студзеня 1938 году. Цэнтар — горад Менск. Выконваў загады ЦК КПБ.

Сучасныя абрысы вобласьць набыла ў 1954 годзе.

Першыя сакратары абкаму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Аляксандар Паўлавіч Мацьвееў (1938 — 03.1941)
  2. А. І. Колышкін (03.1941 — 26.06.1941)
  3. Васіль Іванавіч Казлоў (падпольны, 7.07.1941 — 07.1944)
  4. Васіль Іванавіч Казлоў (07.1944 — 01.1948)
  5. Яўген Іосіфавіч Бугаёў (01.1948 — 1949)
  6. Васіль Яфімавіч Чарнышоў (1949—1950)
  7. Кірыл Трафімавіч Мазураў (1950—1953)
  8. Леанід Ігнатавіч Лубеньнікаў (09.1953 — 1955)
  9. Фёдар Анісімавіч Сурганаў (1955 — 08.1956)
  10. Васіль Філімонавіч Шаура (08.1956 — 1960)
  11. Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1960—1962)
  12. Антон Браніслававіч Насілоўскі (прамысловы, 01.1963 — 12.1964)
  13. Дзьмітры Васільевіч Цябут ((вясковы, 01.1963 — 12.1964)
  14. Іван Еўцеевіч Палякоў (12.1964 — 03.1977)
  15. Уладзімер Андрэевіч Мікуліч (03.1977 — 29.03.1985)
  16. Анатоль Аляксандравіч Малафееў (29.03.1985 — 5.12.1990)
  17. Анатоль Мікалаевіч Бычак (5.12.1990 — 25.08.1991)