Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Установа адукацыі «Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт»
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт
Заснаваны лістапад 1948
Тып дзяржаўны
Рэктар Баранава Натальля Пятроўна
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806Каардынаты: 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.mslu.by
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт на мапе Менску
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт (да 1993 году — Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў) — вядучая лінгвістычная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, адзін з галоўных пэдагагічных унівэрсытэтаў краіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў утвораны ў лістападзе 1948 году на базе факультэту замежных моваў Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту.[1] У 1993 году ператвораны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.[2]

За час свайго існаваньня (з 1948 году) унівэрсытэт падрыхтаваў больш за 25 тысячаў настаўнікаў і 2,5 тысячы перакладчыкаў-рэфэрэнтаў.[3]

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульнаўнівэрсытэцкія катэдры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійныя асацыяцыі і цэнтры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На базе ўнівэрсытэту дзейнічаюць 5 прафэсійных асацыяцыяў: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў ангельскай, францускай і нямецкай моваў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амэрыканскіх дасьледаваньняў.

Ва ўнівэрсытэце дзейнічае шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, гішпанскай, турэцкай ды кітайскай моваў і культураў).

Міжнароднае супрацоўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт мае 52 дзейныя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі партнэрамі і зьяўляецца ўдзельнікам 19 міжнародных праграмаў. МДЛУ разьвівае сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расеі, Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Польшчы, Гішпаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, мае сумесныя праграмы з ВНУ Канады, ЗША, Кітаю, Турцыі.[4]

Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 275 замежных студэнтаў з 33 краінаў сьвету. У 2001 годзе ўнівэрсытэт зьяўляўся арганізатарам і месцам правядзеньня ў Беларусі Эўрапейскага году моваў. На базе МДЛУ дзейнічае катэдра ЮНЭСКО.[4]

У студзені 2010 году пры спрыяньні Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН унівэрсытэт падпісаў мэмарандум аб узаемаразуменьні з сакратарыятам ААН. МДЛУ стаў 16-й вышэйшай навучальнай установай сьвету, зь якой сакратарыят ААН падпісаў такі дакумэнт. Мэмарандум прадугледжвае садзейнічаньне ў падрыхтоўцы кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсным адборы на суісканьне пасады вуснага або пісьмовага перакладчыка для ААН. Выкладчыкі МДЛУ атрымалі права рыхтаваць спэцыялістаў да экзамэну ў ААН, а таксама карыстацца любымі матэрыяламі ААН для навучальнага працэсу. Для падпісаньня мэмарандуму ў Беларусь з працоўным візытам прыбыў намесьнік генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай Асамблеі і канфэрэнцыйным абслугоўваньні Мухамад Шаабан.[5]

Студэнцкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Студэнцкі хор «Cantus Juventae» (заснаваны ў 1986 годзе, у канцэртны склад хору ўваходзіць 60 чалавек; у рэпэртуары — беларуская народная музыка, духоўныя сьпевы, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазытараў, джаз, і інш; хор выпусьціў тры кампакт-дыскі з сваімі сьпевамі [6]
  • Вакальныя студыя «Фальк-Моdern» (створана ў 2004 годзе, самы малады песенны калектыў у студэнцкім клюбе МДЛУ)[7]
  • Тэатар танцу «Renaissance dance» (створаны ў 2004 годзе)[8]
  • Францускі тэатар (робіць пастаноўкі на францускай мове)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (прысуджаны за асаблівыя дасягненьні ў сацыяльна-культурным разьвіцьці, шматгадовую плённую дзейнасьць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спэцыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 60-годзьдзем зь дня заснаваньня)[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ МДЛУ srrb.niks.by Праверана 15 лістапада 2011 г.
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 октября 1993 г. № 700 «О преобразовании Минского государственного педагогического института иностранных языков в Минский государственный лингвистический университет» www.levonevski.net Праверана 15 лістапада 2011 г.
  3. ^ Агульныя зьвесткі пра МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  4. ^ а б Міжнародныя сувязі МДЛУ афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  5. ^ У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце будуць рыхтаваць перакладчыкаў вышэйшага класа для ААН БЕЛТА Праверана 15 лістапада 2011 г.
  6. ^ Студэнцкі хор МДЛУ «Cantus Juventae» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  7. ^ Вакальнаыя студыя МДЛУ «Фальк-Моdern» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  8. ^ Тэатар танцу МДЛУ «Renaissance dance» афіцыйны сайт МДЛУ Праверана 15 лістапада 2011 г.
  9. ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 году № 653 «Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» Праверана 15 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]