Менскі мячэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менскі мячэт

Менскі мячэт — помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя, разбураны.

Першы драўляны мячэт зьявіўся ў раёне пражываньня татараў (пазьней атрымаў назву Татарскі канец) у Менску ў 1599 годзе. Напачатку ХХ стагодзьдзя на месцы былога драўлянага быў узьведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе для будаўніцтва гатэлю «Юбілейны»[1]. Ля мячэту месьціўся мізар, які таксама быў зьнішчаны ў 1960-х гадах.

Цяпер на месцы мячэту знаходзіцца гатэль «Юбілейны». У лістападзе 1997 году, калі адзначалася 600-годзьдзе татарскага асадніцтва на беларускіх землях, адбылося сымбалічнае ўсталяваньне каменю ў падмурак новага будынку мячэту ў іншым месцы (скрыжаваньне вуліцаў Грыбаедава і Татарскай). Фундатарам выступіла дабрачынная арганізацыя з Саудаўскай Арабіі — «Rabbita».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каляндар // Наша Ніва №39, 2002 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]