Менскі трамвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Татра Т6B5 у Менску
Мапа

Менскі трамвай — адзін зь відаў мескага транспарту ў Менску. Трамвайны рух быў пачаты 13 кастрычніка 1929 году. На сёняшні дзень трамвайная сыстэма — гэта амаль 30 км пуцей, 10 маршрутаў і 162 адзінак рухомага складу.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трамвай у Менску пачаў працу ў складзе двух маршрутаў:

  • «Таварная станцыя — Камароўка» (13 прыпынкаў — 9 абавязковых і 4 па патрабаваньні)
  • «Вакзал — плошча Свабоды» (3 прыпынкі, зь іх 2 абавязковыя)

Выкарыстоўваліся вагоны КМ Мыцішчанскага вагонабудаўнічага заводу. Выпуск складаў 5 вагонаў. У першы год працы было перавезена 11 мільёнаў пасажыраў, да 1932 году гэтая колькасьць падвоілася. У 1933 годзе рухомы склад менскага тралейбуса складаў 43 вагоны.[2]

15 студзеня 2014 году «Менсктранс» пачаў продаж праязных смарт-картак для трамваяў на 10 і 15 дзён, а таксама на месяц. 1 лютага такія бескантактныя карткі замянілі папяровыя праязныя. Закладная цана карткі складала 12 000 рублёў (1,17 $). Пры ўваходзе ў трамвай праязную картку сталі прыкладаць да валідатара на парэнчах. Пры гэтым, гукавы сыгнал валідатара абазначаў аплату праезду. Таксама валідатары і электронныя кампостэры для прабіцьця аднаразовых талёнаў блякавалі падчас уваходу кантралёра ў трамвай[3].

На сёняшні дзень рухомы склад амаль цалкам абноўлены. На лініях працуюць трамваі вытворчасьці «Белкамунмаш».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Минск — СТТС (рас.)
  2. ^ Гісторыя Мінска — Мн., 1967 — с. 340
  3. ^ Ганна Гарустовіч. Смарт-тэхналёгіі ў трамваі // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2014. — № 5 (27615). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менскі трамвайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў