Мечыслаў Грыб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыб (значэньні).
Мечыслаў Грыб
2-гі Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
студзень 1994 — студзень 1996
Прэзыдэнт: — , з 20 ліпеня 1994 Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Папярэднік: Станіслаў Шушкевіч
Наступнік: Сямён Шарэцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 верасьня 1938(1938-09-25) (85 гадоў)
Савічы, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка
Партыя: БСДП (НГ) (1996—2001)
Бацька: Іван Грыб
Адукацыя: БДУ
Узнагароды: Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994)

Мечыслаў Іванавіч Грыб (нарадзіўся 25 верасьня 1938 году[1] ў вёсцы Савічы, Наваградзкага ваяводзтва цяпер Зьдзецельскага раёна Гарадзенскай вобласьці) — другі старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. Зьмяніў на гэтай пасадзе Станіслава Шушкевіча.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Служба ў міліцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1959 — інспэктар міліцыі Аддзела ўнутраных справаў Пліскага райвыканкаму Віцебскай вобласьці. 1962—1981 — на розных пасадах у органах унутраных справаў Віцебску і Віцебскай вобласьці. З 1981 году начальнік Упраўленьня аховы грамадзкага парадку МУС БССР. З 1985 году начальнік Упраўленьня ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. Чалец Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, старшыня сталай Камісіі па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, абароны і барацьбы з злачыннасьцю.

у 1995 — пераабраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (студзень 1994 — студзень 199]). Старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету. Пад старшынствам Грыба Вярхоўны Савет 15 сакавіка 1994 году прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

На пасадзе Старшыні ВС Мечыслаў Грыб накіраваў каля 16 хадайніцтваў у Канстытуцыйны суд аб парушэньнях закона з боку прэзыдэнта Лукашэнкі. Адмовіўся ад заработнай платы ў Вярхоўным Савеце ў знак пратэсту на забарону Лукашэнкі выдаваць заработную плату 80 дэпутатам, якія працавалі на пастаяннай аснове. За месяц да заканчэньня працы Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня у Грыба, па яго словах, прэзыдэнт Лукашэнка адабраў машыну і ахову. У выніку Мечыслаў Грыб быў вымушаны хадзіць на працу ў Вярхоўны Савет пешшу.

Пасьля сыходу з пасады кіраўніка Вярхоўнага Савету ўладкаваўся на працу ў Менскую калегію адвакатаў. Адпрацаваў толькі 6 месяцаў — пазбавілі ліцэнзіі за ўдзел у шэсьці, прысьвечаным трэцяй гадавіне прыняцьця Канстытуцыі Беларусі.

Затым уладкаваўся выкладчыкам у Інстытут правазнаўства, але скора быў звольнены. Улады папярэдзілі кіраўніцтва інстытуту, што калі Грыба ня звольняць, ВНУ закрыюць[1].

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) у 1996—2001 гадах.

У 2004 годзе балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трэцяга скліканьня ў Менску, але саступіў.

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Цяпер я разумею, што на той час мы яшчэ не сасьпелі для ўсенароднага абраньня кіраўніка дзяржавы. Трэба было, як у іншых дзяржавах, даць права Вярхоўнаму Савету абіраць прэзыдэнта — хоць бы першыя тэрміны. Тады было б усё нармальна. Але мы хітрыя заднім розумам[2]. »


« Кебіч і Лукашэнка — вялікія аматары будаваць краіну і жыць за кошт чужых дзядзек. У мяне зусім іншы падыход. І тады я быў упэўнены, і цяпер, што мы ў стане ўсе пытаньні вырашаць самастойна[2]. »


« Я мог пастарацца не дапусьціць усяго гэтага бязладзьдзя. Трэба было дамагчыся, каб першы прэзыдэнт абіраўся Вярхоўным Саветам. Лукашэнка ніколі ня быў бы парламентам абраны прэзыдэнтам. Ніколі. У яго ніякага аўтарытэту не было[1]. »

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Генэрал-лейтэнант міліцыі (1993)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]