Мокша (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Мокша

Мокша
Агульныя зьвесткі
Вусьце Ака
Вобласьці Мардовія, Разанская вобласьць, Пензенская вобласьць і Ніжагародзкая вобласьць
Даўжыня 656 км
Плошча басэйну 51000 км²
Месцазнаходжаньне
Мокша на мапе

Мо́кша (па-макшанску: Мокша ці Ёў[1]) — вялікая рака ў Мардовіі, Пензенскай, Ніжагародзкай і Разанскай абласьцях, правы прыток Акі, ўцякае ў Аку за 350 км ад яе вусьця, ніжэй гораду Касімава.

Даўжыня— 656 км, плошча басэйну — 51 тыс. км²[2].

У 1950-х гадах у сярэднім цячэньні ракі было пабудавана некалькі гідравузлоў з ГЭС, але без суднаходных шлюзаў. У 1955 годзе за 2 км ніжэй вусьця ракі Цны на рацэ Мокша быў пабудаваны Расыпухінскі гідравузел з ГЭС і драўляным суднаходным шлюзам. Суднаходзства па рацэ ажыцьцяўлялася да сярэдзіны 1990-х гадоў.

Прытокі: правыя — Іса, Сівінь, левыя — Вад, Цна.

Гарады на рацэ: Цемнікаў, Краснаслабодзк, Кавылкіна.

  1. ^ Цыганкин Д. И. Память, запечатленная в географических названиях Праверана 2019-04-08 г.
  2. ^ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 286. — 538 с. — 100 000 экз