Мона Ліза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мона Ліза

«Мона Ліза» («Джаконда»; іт. La Gioconda, фр. La Joconde, поўная назва — Партрэт спадарыні Лізы Джаконды, іт. Ritratto di Monna Lisa del Giocondo) — карціна Леанарда да Вінчы, захоўваецца ў Люўры (Парыж, Францыя), адзін з самых вядомых твораў жывапісу ў сьвеце, які, як лічыцца, зьяўляецца партрэтам Лізы Герардзіні, жонкі гандляра шоўкам з Флярэнцыі Франчэска дэль Джаконды, твор напісаны каля 1503—1505 гг.