Мора Вісаян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
North-South Gigante.JPG

Вісаян (па-ангельску: Visayan) — невялікае мора ў Філіпінскам архіпэляге паміж астравамі Масбатэ на поўначы, Лейтэ на ўсходзе і паўдневым усходзе, Сэбу і Нэграс на поўдні і Панай на захадзе. Адносіцца да Ціхага акіяна. Злучаецца з морам Камотэс пралівам Канігао, а таксама з марамі Сыбуян, Самар, Мінданао і Сулу.