Мора Фіджы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фіджы (па-ангельску: Fiji) — міжастраўное мора на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна.

На поўначы абмежаваны астравамі Фіджы, на ўсходзе — астравамі Кермадэк, на поўдні — Новай Зэляндыі і Тасманавым морам, на захадзе — Каралавым морам. Плошча 3177 тыс. км². Названа морам ўмоўна, па наяўнасьці ў гэтым раёне глыбокай катлавіны; сярэдняя глыбіня 2741 м, найбольшая 7633 м. Тэмпэратура паверхневай вады ад 18—23 °С на паўднёвым усходзе да 25—28 °С на поўначы. Салёнасьць 34,9—35,5‰. Рэльеф дна складаны, падводныя хрыбты і вульканы. Прылівы паўсутачныя 1,5—3,0 м. Галоўны порт — Сува (Фіджы).