Мост кветак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мост кветак (па-румынску: Podul de Flori) — назва дзьвух мерапрыемстваў, якія адбыліся на беразе ракі Прут на савецка-румынскай граніцы[1]. У ходзе мерапрыемстваў упершыню пасьля Другой сусьветнай вайны пераход савецка-румынскай граніцы ажыцьцяўляўся без прад’яўленьня дакумэнтаў, якія б сьведчылі асобу. Падчас правядзеньня акцый з абодвух берагоў ракі Прут на ваду былі пушчаны кветкі, што і дало назву гэтым падзеям.

Першы «Мост кветак»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая акцыя адбылася 6 траўня 1990 году з а 13:00 па а 19:00 гадзіны па мясцовым часе. Падчас першага «Мосту кветак» жыхарам Румыніі дазволілі перасячы раку Прут у бок Малдаўскай ССР без прад’яўленьня якіх-кольвек дакумэнтаў[2]. Уздоўж граніцы працягласьцю 700 км па Пруту былі абсталяваны 8 пунктаў пераходу праз граніцу: МойканьПерарыта, СтынкаКасьцешты, ЯсыУнгень, Унгень — мост Унгень, АлбіцаЛеўшэнь, ФэлчыўЦіганка, АанчаКагул, ГалацДжурджулешты[3].

У акцыі ўдзельнічала каля 1,2 млн чалавек [4]. Сьведкі параўноўвалі гэтую падзею з падзеньнем Бэрлінскай сьцяны, што дазволіла ўзьяднацца шмат якім сем’ям — раку Прут называлі «воднай Бэрлінскай сьцяной»[5]. У раёне Унгеня каля 250 000 чалавек перайшлі граніцу[6].

Дэманстрацыю арганізавалі Культурны саюз за адзінства румын у сьвеце[7], Культурнае таварыства Бухарэст — Кішынёў і Народны фронт Малдовы. Ужо раніцай на румынскім беразе зьявіліся тысячы грамадзян, якія несьлі кветкі і апускалі іх у ваду. Неўзабаве кінутыя ў ваду кветкі склалі сымбалічную сьцежку. У поўдзень група сьвятароў выканала царкоўны гімн Te Deum[8], пасьля якога ўпершыню за доўгі час па абодвум берагам Прута загучалі званы. У рэку зноў былі кінуты кветкі, і грамадзяне пайшлі праз мост, сустракаючыся з роднымі і блізкімі. Да 6 гадзін вечара працягваліся сьвяткаваньні, народныя гуляньні, гульні.

Пасьля гэтай падзеі працэдура перасячэньня граніцы Малдаўскай ССР з Румыніяй была значна спрошчана[9].

Другі «Мост кветак»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другая акцыя падобнага кшталту адбылася 16 чэрвеня 1991 году. У гэты раз грамадзяне Малдаўскай ССР змаглі перасекчы граніцу Румыніі без прад’яўленьня дакумэнтаў. Згодна са справаздачай Rompres, больш за 150 000 жыхароў Бесарабіі перайшлі граніцу каля Скулені і прыбылі ў жудзец Ясы[10]. Сярод тых, хто перайшоў граніцу была дэлегацыя Парлямэнту Малдовы на чале з мэрам Кішынёва Мікалаем Косьціным[10]. У перад Царквой Усьпеньня Багародзіцы быў усталяваны крыж, які сымбалізуе адзінства Румыніі і Малдовы.

Рэакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьцяг Малдовы У жніўні 1991 году Прэзыдэнт Рэспублікі Малдова Мірча Снэгур прапанаваў свайму румынскаму калегу Іёну Іліеску правесьці перамовы аб заключэньні афіцыйнага зьвязу Малдовы і Румыніі: у такім выпадку Снэгур мог стаць віцэ-прэзыдэнтам Румыніі. Прапанова Снэгура засталася без адказу[11].
  • Сьцяг Францыі Прэзыдэнт Францыі Франсуа Мітэран на просьбу Міхаіла Гарбачова ў тэлефоннай размове з Іёнам Іліеску папрасіў румынскага лідэра не рабіць ніякіх неабдуманых дзеяньняў у сувязі з дэманстрацыямі[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ion Petrescu (May 6, 2013) Moldova lor, Moldova noastră... (рум.) Adevărul
  2. ^ Nicolae Roibu (May 6, 2010) Podul de Flori (рум.) Timpul.md
  3. ^ "Podul de flori" peste Prut împlinește 23 de ani (рум.) Glasul.md
  4. ^ Podul de flori (1990–1991) (рум.) Istoria.md
  5. ^ Mai 1990, "Podul de Flori" Historia.ro Архіўная копія ад October 28, 2014 г.
  6. ^ Podul de flori, stropit cu lacrimi (рум.) Jurnal de Chișinău
  7. ^ Teodor Baconschi despre "Podul de Flori" din 6 mai 1990 (рум.) Moldova.org
  8. ^ Ioan Popescu (May 6, 2010) 20 de ani de la "Podul de Flori" (рум.) Ziarul Prahova
  9. ^ 23 de ani de la primul Pod de Flori peste Prut: momentul în care românii au putut păși în Basarabia fără pașaport și viză (рум.) Adevărul
  10. ^ а б Iași: Podul de flori (рум.) Agerpres
  11. ^ Sebastian Zachmann (August 10, 2014) Cum explică Ion Iliescu faptul că România și Republica Moldova nu s-au unit în august 1991 (рум.) Adevărul
  12. ^ "Există o mare ură față de români în Ucraina" (рум.) Adevărul

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • King, Charles. The Moldovans. Hoover Press, 2000, ISBN 0-8179-9792-X.
  •  Snegur, Mircea Labirintul destinului. Memorii. Vol. I. — Chișinău: Fundația Draghiștea, 2007.
  •  Vieru, Grigore Taina care mă apără. — Iași: Editura Princeps edit, 2008.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]