Мошэ Бярнштэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Моше Бярнштэйн
Дата нараджэньня 1920
Месца нараджэньня Бяроза, Польская Рэспубліка
Дата сьмерці 2006
Месца сьмерці Ізраіль
Месца пахаваньня
Занятак мастак, паэт
Плынь жывапіс, малюнак, графіка

Мо́шэ Бярнштэ́йн (па-ангельску: Moshe Bernshtein, 1920, Бяроза2006, Ізраіль) — жыдоўскі мастак, паэт.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1920 року ў Бярозе ў сям’і артадаксальных жыдоў. Скончыўшы тут Талмуд Тору і школу Тарбуту, пераехаў у Варшаву дзеля навучаньня выяўленчаму мастацтву.

У 1935 паступіў у мастацкую акадэмію Вільні. Пасьля падзелу Польшчы ў 1939 пераехаў у Беласток, значны жыдоўскі мастацкі і культурны цэнтар. Здолеў пазьбегнуць этапаваньня ў Беластоцкае гета, уцёкшы ў Расею. Асеў у Саратаве, працаваў у калгасе, пасьля мастаком у адной з вытворчых майстэрняў.

Па вайне выехаў у Польшчу, адтуль разам зь іншымі ўцекачамі празь Нямеччыну ў Італію. Карабель, які перавозіў нелегальных імігрантаў, быў арыштаваны брытанцамі падчас высадкі ў Палестыне, Машэ Бярнштэйн разам зь іншымі нелегаламі трапіў у канцэнтрацыйны лягер на Кіпры. Праз два рокі ён здолеў урэшце трапіць у Палестыну і ў жніўні 1948 мабілізаваны ў войска.

Пасьля службы некалькі рокаў жыў у кібуцы Эйн-Гарод, ажаніўся і гадаваў дзьвюх дачок.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 року ўпершыню выставіў свае творы на выставе мастакоў-рэпатрыянтаў у Тэль-Авіве. Агулам удзельнічаў у больш як 50 мастацкіх выставах. Працы экспанаваліся ў Расеі, ЗША, Нідэрляндах, Францыі, Італіі, Вэнэсуэле.

Працаваў у галіне жывапісу, малюнку і графікі. Валодаў тэхнікай тэмперы, акрылавымі фарбамі, тушай.

Працы захоўваюцца ў музэях і прыватных калекцыях у Ізраілі і за мяжой.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прэмія «Мангер» (1982)
  • Прэмія «Шалом Алейхем» (1990)
  • Ганаровы грамадзянін муніцыпалітэту Тэль-АвіўЯфа (1992)
  • Узнагарода Інстытуту вывучэньня Галакосту (1999)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]