Амсьціслаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мсьціслаўскі раён»)
Амсьціслаўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Амсьціслаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Дзьмітры Пімашэнка[d]
Насельніцтва (2018) 20 781[1]
Шчыльнасьць 15,6 чал./км²
Плошча 1332,51[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 200 м[3]
Месцазнаходжаньне Амсьціслаўскага раёну
Амсьціслаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Амсьцісла́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1918 годзе ў Амсьціслаўскі павет уваходзіла 10 валасьцей: Асьлянская, Бахоцкая, Казімерава-Слабацкая, Любавіцкая, Манастыршчынская, Піранская, Соінская, Старасельская, Хіславіцкая, Шамаўская. 26 красавіка павет адышоў да Смаленскай губэрні.

3 сакавіка 1924 году была прынята пастанова УЦВК РСФСР аб перадачы Беларускай ССР часткі тэрыторыі РСФСР пераважна зь беларускім насельніцтвам.

Амсьціслаўскі раён створаны 17 ліпеня 1924 году.

20 жніўня 1924 году Амсьціслаўскі раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Дудчыцкі, Клінскі, Курманаўскі, Лапацінскі, Амсьціслаўскі, Падсолтаўскі, Рылаўшчынскі, Старасельскі, Тарашчынскі, Хлышчоўскі, Шамаўскі, Янаўскі.

21 жніўня 1925 году Клінскі сельсавет быў перайменаваны ў Мазалаўскі.

24 верасьня 1926 году Амсьціслаўскі сельсавет ліквідаваны, Лапацінскі сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі.

8 ліпеня 1931 году да Амсьціслаўскага раёну былі далучаны 8 сельсаветаў ліквідаванага Расьненскага раёну: Баброўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Малькаўскі, Пячкавіцкі, Пячонкаўскі, Расьненскі (Расьнянскі), Шыркаўскі.

5 сьнежня 1931 году Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Заходзкі. У 1931 годзе Малькаўскі сельсавет ператвораны ў нацыянальны латыскі сельсавет.

12 лютага 1935 году Заходзкі і Расьненскі сельсаветы перададзеныя Дрыбінскаму раёну.

У 1937 годзе Малькаўскі сельсавет пераўтвораны ў нацыянальны літоўскі, які 20 красавіка 1939 году быў далучаны да Доўгавіцкага сельсавету. Рылаўшчынскі сельсавет пераўтвораны ў Чырвонагорскі.

У выніку новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Амсьціслаўскі раён з 20 лютага 1938 году ўвайшоў у склад Магілёўскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году раён уключаў: места Амсьціслаў і 16 сельсаветаў: Доўгавіцкі, Забалацкі, Чырвонагорскі, Курманаўскі, Мазалаўскі, Падсолтаўскі, Пячкавіцкі, Пячонкаўскі, Старасельскі, Тарашчынскі, Хлышчоўскі, Шамаўскі, Шыркаўскі, Янаўскі.

16 ліпеня 1954 году скасаваны Пячкавіцкі, Тарашчынскі, Хлышчоўскі, Шыркаўскі сельсаветы, утвораны Касмыніцкі сельсавет, Янаўскі сельсавет перайменаваны ў Пячкоўскі.

29 жніўня 1959 году скасаваны Курманаўскі і Шамаўскі сельсаветы, утвораны Разьдзельскі сельсавет.

16 верасьня 1959 году да раёну далучаныя Пакуценскі і Расьненскі сельсаветы Дрыбінскага раёну. 14 кастрычніка 1959 году гэтыя сельсаветы перададзеныя Горацкаму раёну.

25 сьнежня 1962 году да раёну далучаны места Крычаў, Бацьвінаўскі, Касьцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы Крычаўскага раёну.

27 верасьня 1963 году Дудчыцкі сельсавет перайменаваны ў Сялецкі, Касмыніцкі сельсавет у Капачоўскі.

6 студзеня 1965 году места Крычаў, Бацьвінаўскі, Касьцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы перададзены Крычаўскаму раёну.

18 лістапада 1966 году ўтвораны Мушынскі сельсавет.

6 красавіка 1973 году Пячонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Ракшынскі.

12 траўня 1978 году Старасельскі сельсавет у Лютненскі.

25 траўня 1988 году Пячкоўскі сельсавет перайменаваны ў Сапрынавіцкі.

На 1 студзеня 1997 году ў складзе раёну места Амсьціслаў і 13 сельсаветаў: Доўгавіцкі, Забалацкі, Капачоўскі, Лютненскі, Мазалаўскі, Мушынскі, Падсолтаўскі, Разьдзельскі, Ракшынскі, Сапрынавіцкі, Сялецкі, Ходасаўскі, Чырвонагорскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 24 768 чалавек[4] (перапіс); 2016 год — 21 543 чалавекі[5]; 2017 год — 21 076 чалавек[6]; 2018 год — 20 781 чалавек[1]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вобласці і раёны Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А.І. Акулаў і інш.; адказны рэдактар І.Я. Афнагель. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1980. — 276 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 199—201

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]