Мсьціўцы: Канец гульні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мсьціўцы: Канец гульні
па-ангельску: Avengers: Endgame
Выява лягатыпу
Жанр супэргеройскі фільм[d], кінафантастыка, баявік[d] і прыгодніцкі фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Мсьціўцы[d]
Прадусар
У ролях Памылка Lua: newChild: too many frames.
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джэфры Форд[d][3] і Мэт’ю Шміт[d][3]
Вытворчасьць Marvel Studios[d] і Walt Disney Studios Motion Pictures[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Vudu[d] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 26 красавіка 2019[9][24], 23 красавіка 2019[24], 24 красавіка 2019[24][25], 22 красавіка 2019[24], 25 красавіка 2019[26][24][27] і 29 красавіка 2019[24]
Працягласьць 181 хвіліна[28]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт $356 млн[30]
Прыбытак $2,713 млрд[31]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Мсьці́ўцы: Кане́ц гульні́» (па-ангельску: Avengers: Endgame) — амэрыканскі супэргеройскі фільм 2019 року, сфільмаваны студыяй «Marvel» пра аднайменную групу супэргерояў. Гэта 22-і фільм у кінасусьвеце Marvel. Рэжысэры — Энтані і Джо Руса, аўтары сцэнару — Крыстафэр Маркус і Стывэн МакФілі. У галоўных ролях: Робэрт Даўні (малодшы), Крыс Эванз, Марк Руфала, Крыс Гэмсўарт, Скарлет Ёгансан, Джэрэмі Рэнэр, Дон Чыдл, Пол Рад, Бры Ларсан, Карэн Гілан, Данай Гурыра, Брэдлі Купэр і Джош Бролін. У фільме ацалелыя ўдзельнікі каманды «Мсьціўцаў» намагаюцца выправіць страты, спрычыненыя Танасам у «Вайне бясконцасьці».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Праз дваццаць два дні пасьля пстрыку Танаса ў пальчатцы з Камянямі бясконцасьці, які зьнішчыў палову насельніцтва Сусьвету, Кэрал Дэнвэрс уратоўвае Тоні Старка і Нэб’юлу з глыбіняў космасу і вяртае іх на Зямлю, дзе яны далучаюцца да выжылых «Мсьціўцаў»: Бруса Банэра, Стыва Роджэрза, Ракеты, Тора, Наташы Раманаф і Джэймза Роўдза. З дапамогай ведаў Нэб’юлы яны знаходзяць Танаса, які дажывае свой век фэрмэрам на неахоўванай плянэце, і патрабуюць вярнуць Камяні, аднак Танас пасьпеў іх зьнішчыць, каб ніхто болей ня змог імі скарыстацца. Разьюшаны Тор абезгалоўлівае Танаса.

Празь пяць гадоў Скот Лэнг нарэшце выбраўся з квантавага сьвету(en) і трапіў у будынак «Мсьціўцаў», дзе знаходзяцца Раманаф з Роджэрзам. Лэнг тлумачыць, што для яго мінула толькі пяць гадзінаў, а значыць, квантавы сьвет дазваляе вандраваць у часе. Утраёх яны зьвяртаюцца да Старка, каб той дапамог ім выцягнуць Камяні зь мінуўшчыны і выправіць учыненае Танасам у цяперашнім часе, аднак ён адмаўляецца, баючыся страціць сваю дачку Морган. Паразмаўляўшы з жонкай, Пэпэр Потс, Старк вырашаецца супрацоўнічаць з Банэрам — які цяпер стала жыве з сваімі глуздамі ў целе Халка — дзеля стабілізацыі падарожжа ў квантавым сьвеце. Банэр з Ракетай накіроўваюцца ў новы прытулак асгардцаў у Нарвэгію, каб запрасіць у групу Тора; а Раманава знаходзіць у Токіё Клінта Бартана, які за зьнікненьне сваёй сям’і ад Танасавага пстрыку помсьціць зьнішчэньнем злодзеяў.

Банэр, Роджэрз, Лэнг і Старк вяртаюцца ў Нью-Ёрк 2012 року. Банэр наведваецца ў Санктум Санкторум і пераконвае Старадаўнюю аддаць яму Камень часу, абяцаючы пазьней вярнуць усе Камяні на месца. Роджэрз здабывае Камень розуму, аднак Лэнг і Старк упускаюць Камень прасторы, зь якім уцякае Локі. Тады Роджэрз са Старкам выпраўляюцца яшчэ далей у часе, у 1970 рок у штаб-кватэру Ш.Ч.Ы.Т.у, дзе выкрадаюць ранейшую вэрсію Камяню прасторы і бутэлечкі з часьцінкамі пыму ў Гэнка Пыма.

Ракета з Торам вяртаюцца ў Асгард 2013 року, каб здабыць у Джэйн Фостэр Камень рэальнасьці, а Тор заадно вяртае свой колішні молат Мьёльнір. Нэб’юла і Роўдз у 2014 року на плянэце Мораг выкрадаюць Камень сілы, перш чым да яго дабярэцца Пітэр Кўіл. Роўдз вяртаецца ў цяперашні час, а Нэб’юлу затрымлівае повязь кібэрнэтычных імплянтаў з тагачаснай вэрсіяй сябе, якая знаходзіцца побач з Танасам. Тытан дзякуючы атрыманай праз Нэб’юлу інфармацыю даведваецца пра свой будучы посьпех і пляны «Мсьціўцаў» яму перашкодзіць. Танас знаходзіць Нэб’юлу і замест яе сучаснай адсылае назад да Мсьціўцаў ейную вэрсію 2014 року. Бартан з Раманаф вандруюць на Вормір у той самы год, каб здабыць Камень душы, аднак даведваюцца ад Ахоўніка камяню, што яго можна атрымаць толькі замест іншай душы таго, каго любіш. Раманава ахвяруе сабой, каб Бартан мог даставіць Камень Мсьціўцам.

Сабраўшы ўсе камяні ў цяперашнім часе, Мсьціўцы вырабляюць для іх новую пальчатку, якую вырашае апрануць Банэр як найменш адчувальны да гама-выпраменьваньня Камянёў. Пстрыкнуўшы пальцамі, Банэр вяртае ўсё жывое, зьнішчанае Танасам. Нэб’юла зь мінулага з дапамогай машыны часу пераносіць Танаса ў цяперашні час, дзе ён нападае на штаб-кватэру Мсьціўцаў, намерваючыся цяпер ужо цалкам зьнішчыць і стварыць уласны Сусьвет з дапамогай Камянёў бясконцасьці. Нэб’юла зь цяперашняга часу пераконвае сваю сястру Гамору зь мінулага часу змагацца супраць Танаса і забівае сваю вэрсію зь мінулага. На Зямлі адбываецца бітва між войскам Танаса і абаронцамі, да якіх далучаюцца выратаваныя Стывэн Стрэйндж зь іншымі чараўнікамі, іншыя Мсьціўцы і Вартавыя галяктыкі, арміі Ваканды, Асгарду і Разбуральнікаў. На дапамогу ім прыходзіць Кэрал Дэнвэрс, аднак Танас захоплівае Камяні, адолеўшы Тора, Роджэрза і Дэнвэрс. Камяні выкрадае з Танасавай рукі Старк і, апрануўшы пальчатку, пстрыкае, распыльваючы Танаса і ўсё ягонае войска, аднак сам памірае ад γ-выпраменьваньня.

Пасьля пахаваньня Старка Тор прызначае Валькірыю кіраўніцай Новага Асгарду і выпраўляецца вандраваць разам з Вартавымі галяктыкі; Кўіл хоча адшукаць мінулую вэрсію Гаморы. Роджэрз вяртае Камяні бясконцасьці ў той час, адкуль яны былі ўзятыя, але вырашае застацца ў мінулым, каб ажаніцца з Пэгі Картэр. Ён дажывае да цяперашняга часу старым і аддае свой шчыт Сэму Ўілсану.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выканаўцы роляў, пэрсанажы якіх памерлі ў «Вайне бясконцасьці», аднавілі свае ролі ў «Канцы гульні»:

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра намер зрабіць працяг «Эры Ультрона» ў двух частках «Marvel» паведаміла яшчэ ў кастрычніку 2014. У красавіку 2015 Marvel назвала рэжысэрамі абодвух частак Энтані і Джо Руса. У траўні 2015 сцэнарыстамі фільму сталі Крыстафэр Маркус і Стывэн МакФілі.

Здымачны пэрыяд пачаўся 10 жніўня 2017 на студыі ў Фэеце. Таксама здымкі адбываліся ў Атланце.

7 сьнежня 2018 з выхадам трэйлеру стала вядомая назва фільму і дата прэм’еры.

Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 3 траўня 2019 «Мсьціўцы: Канец гульні» зарабілі $514,5 мільёнаў ў ЗША і Канадзе ды $1,4 мільярды ў іншых краінах, стаўшы найкасавейшым фільмам у 2019 року і пятым касавым фільмам усіх часоў. Таксама ён стаў найхутчэйшым фільмам, які зарабіў $1 мільярд усяго за пяць дзён.

На Rotten Tomatoes фільм атрымаў рэйтынг 95%, на Metacritic — 78/100.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Strom M. Joe & Anthony Russo to Direct 2-Part Marvel's 'Avengers: Infinity War' Event (анг.): The directors of Marvel's 'Captain America: The Winter Soldier' sign on for Phase 3's dramatic climax! // marvel.com — 2015.
  2. ^ а б Strom M. Christopher Markus & Stephen McFeely to Write Marvel's 2-Part 'Avengers: Infinity War' Event (анг.): The writing team behind all 3 Captain America films to join the Avengers! // marvel.com — 2015.
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау Avengers: Endgame Press Kit (анг.)The Walt Disney Company. — P. I.
  4. ^ а б Chitwood A. Chris Hemsworth Reveals the 3 Marvel Movies Left on His Contract (анг.) // Collider — 2015.
  5. ^ Sciretta P. Watch: All Of Your Marvel Phase 3 Questions Answered By Marvel Head Kevin Feige (анг.) // /Film — 2014.
  6. ^ Butler T. Mark Ruffalo Promises Epic Arc For Hulk Across Thor 3 and Infinity War (анг.) // Yahoo! — 2016.
  7. ^ а б в г д е ё ж з і к л Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  8. ^ Josh Brolin Joins Marvel’s ‘Avengers’ Sequels as Villain Thanos (анг.) // TheWrap — 2014.
  9. ^ а б Strom M. Marvel's The Avengers Head Into an Infinity War (анг.) // marvel.com — 2016.
  10. ^ Babbage R. Loki to appear in Thor: Ragnarok and both parts of Avengers: Infinity War (анг.) // Digital Spy — 2014.
  11. ^ Robert Downey Jr. To Return As Marvel's Iron Man (анг.): RDJ inks new Marvel deal // marvel.com — 2013.
  12. ^ Kit B. Robert Downey Jr. Joins 'Spider-Man: Homecoming' (анг.) // The Hollywood Reporter / J. MinLA: Penske Media Corporation, 2016. — ISSN 0018-3660
  13. ^ Goldberg M. Samuel L. Jackson on How He Factors into ‘xXx 3’ and Nick Fury’s Return for the ‘Avengers’ Sequels (анг.) // Collider — 2016.
  14. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х Avengers: Endgame Press Kit (анг.)The Walt Disney Company. — P. II.
  15. ^ а б Lincoln R. A. Marvel’s ‘Avengers 3’ Gets Official Title With Temp Name Hung On ‘Avengers 4’ (анг.) // Deadline Hollywood — 2016.
  16. ^ Avila M. Watch: Evangeline Lilly on introducing the Wasp, when she'll join The Avengers (анг.) // blastr.com — 2016.
  17. ^ Collis C. Doctor Strange will play a 'very, very important' role in the MCU, Marvel Studios president says (анг.) // Entertainment WeeklyNYC: Meredith Corporation, 2016. — ISSN 1049-0434; 2169-3188
  18. ^ Avengers: Endgame Press Kit (анг.)The Walt Disney Company. — P. 3.
  19. ^ Ricwulf D. Jeremy Renner & Michael Douglas Hint At Marvel Team-Up (анг.) // Screen RantSaint-Laurent: 2016.
  20. ^ McLean P. Karen Gillan on Tupperware Party, Inverness and Avengers (анг.) // BBC News — 2017.
  21. ^ а б в Avengers: Endgame (анг.) — 2019. — P. I.
  22. ^ Avengers: Endgame (анг.) — 2019. — P. II.
  23. ^ Burlingame R. Avengers Composer Alan Silvestri To Return For Infinity War (анг.) // ComicBook — 2016.
  24. ^ а б в г д е Avengers: Endgame (2019): Release Info (анг.) — 1990.
  25. ^ Avengers: Endgame (дац.)
  26. ^ https://www.haberturk.com/iste-avengers-endgame-in-surprizlerle-dolu-tam-kadrosu-2440297
  27. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  28. ^ Avengers: Endgame (2019): Technical Specifications (анг.) — 1990.
  29. ^ https://www.bing.com/ck/a?!&&p=f98cf9cf4854f337JmltdHM9MTY4NTE0NTYwMCZpZ3VpZD0zMDlhYmRkMS0zYjQxLTY5ZGEtMjMzMC1hZWRlM2EwNjY4ZTUmaW5zaWQ9NTI0Mw&ptn=3&hsh=3&fclid=309abdd1-3b41-69da-2330-aede3a0668e5&psq=avenger+adgame+lieu&u=a1aHR0cHM6Ly93d3cuYWxsb2NpbmUuZnIvZmlsbS9maWNoZWZpbG1fZ2VuX2NmaWxtPTIzMjY2OS5odG1s&ntb=1
  30. ^ ‘Avengers: Endgame’ To Near Rare Breakeven Point With $1.1B Global Opening (анг.) Deadline Hollywood Праверана 27 красавіка 2019 г.
  31. ^ Avengers: Endgame (2019) (анг.). Box Office MojoПраверана 3 траўня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]