Мужчынскі хор «Унія»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Унія
Інфармацыя
Гады1990—2002
2011
АдкульМенск, Беларусь
Магілёў, Беларусь
Мовабеларуская
https://vk.com/club32015992

Мужчы́нскі хор «У́нія» — камэрны хор пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева. Гэтаксама «Унія» зьяўляецца першым мужчынскім хорам Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камэрны хор «Унія» быў заснаваны ў 1990 року. У 1993 годзе заняў першае месца на фэстывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», у 1995 годзе стаў ляўрэатам конкурсу імя Шубэрта ў Вене, даваў канцэрты ў Францыі, Бэльгіі, Турэччыне, Польшчы, Летуве. З 1995 року пры Магілёўскай філярмоніі. У 1996 годзе хор запісаў праграму «Музыка Літвы і Кароны», якая была выдадзеная на касэтах і стала рарытэтам. У 1998 годзе была выдадзеная шчэ адна ўнікальная праграма — «Беларускія маршы й песьні. Лірыка змаганьня», прысьвечаная  БНР. Зь 2001 року хор ізноў працуе ў Менску. У тым жа 2001 г. Кірыла Насаеў прыняў рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці хору, бо на пачатку 2000-х фінансаваньне скончылася. Апошні канцэрт «Унія» дала ў лістападзе 2002 году ў Менску.

У 2011 годзе хор аднавіўся дзеля аднаго канцэрту ў менскім Палацы прафсаюзаў 16 лістапада.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаецца арыгінальным манэрам канцэртнага выкананьня музычных твораў. У першапачатковым рэпэртуары манастырскія напевы 15-17 стагодзьдзяў, пазьней — рэлігійныя й сьвецкія творы (больш за 200 з розных эпохаў), у тым ліку гімны, апрацоўкі народных песьняў, духоўная музыка кампазытараў 16-20 стагодзьдзяў (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылік, М. Равенскі, А. Рагачэўскі, М. Шчаглоў, М. Бутома) і сучасных аўтараў (А. Літвіноўскі, І. Маціеўскі, В. Кузьняцоў) і іншыя.

Даволі знакамітыя выкананьні хору «Ваяцкі марш» і «Пагоня»

Праграмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музыка Літвы і Кароны (1996)

Беларускія маршы й песьні. Лірыка змаганьня (1998)

«Беларускія маршы й песьні» — гэта супольны праект рэдакцыі газэты «Наша Ніва» і мужчынскага хору «Унія».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]