Музэй Нобэля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй Нобэля
Nobelmuseet
Уваход у музэй з боку Стурторгет
Месцазнаходжаньне СтакгольмШвэцыя
Адрас

Stortorget 2

Stockholm, Sweden
Тэматыка калекцыі Нобэлеўская прэмія й яе ляўрэаты
Створаны 2001 г.
Адкрыты 2001
Дырэктар Уляў Амэлін
Геаграфічныя каардынаты 59°19′30.74″ пн. ш. 18°4′14.87″ у. д. / 59.3252056° пн. ш. 18.0707972° у. д. / 59.3252056; 18.0707972Каардынаты: 59°19′30.74″ пн. ш. 18°4′14.87″ у. д. / 59.3252056° пн. ш. 18.0707972° у. д. / 59.3252056; 18.0707972
Музэй Нобэля на мапе Швэцыі
Музэй Нобэля
Музэй Нобэля
Музэй Нобэля
Афіцыйны сайт
Від зьверху на Музэй Нобэля

Музэй Нобэля (па-швэдзку: Nobelmuseet, па-ангельску: Nobel Museum) — музэй, прысьвечаны Нобэлеўскай прэміі й яе ляўрэатам, разьмешчаны ў будынку біржы на пляцы Стурторгет у Старым горадзе Стакгольму. Музэй быў адкрыты ў 2001 годзе, з нагоды стагодзьдзя з часу заснаваньня прэміі. Дырэктарам музэю з 2010 г. зьяўляецца Уляў Амэлін.

Выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выставы музэю дазваляюць даведацца аб жыцьці заснавальніка прэміі — Альфрэда Нобэля, і пра ўсіх яе ляўрэатаў, пачынаючы зь Вільгельма Конрада Рэнтгена, якім у 1901 першым атрымаў прэмію па фізыцы. Сярод найбольш вядомых ляўрэатаў можна назваць Мары Кюры (прэмія па фізыцы ў 1903 г. і па хіміі ў 1911), Аўн Сан Су Чжы (прэмія міру ў 1991), Тумаса Транстрэмэра (прэмія па літаратуры ў 2011) і інш.

Бібліятэка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледніцкая бібліятэка музэю Нобэля была заснаваная ў 2005 і знаходзіцца ў падвале будынку Біржы. Яна зьяўляецца гуманістычнай спэцыялізаванай бібліятэкай, зборы якой у першую чаргу датычны Альфрэда Нобэля, Нобэлеўскай прэміі, яе ляўрэатаў і ўсяго, што зь ёй (прэміяй) зьвязана. Іншымі істотнымі тэмамі, прадстаўленымі ў бібліятэцы, зьяўляюцца музэялёгія, гісторыя ідэяў і гісторыя навукі. Па стане на 2015 г. фонды бібліятэкі зьмяшчаюць каля 5 000 манаграфіяў, большасьць зь якіх можна знайсьці праз швэдзкі нацыянальны бібліятэчны каталёг LIBRIS. Бібліятэка адкрыта для ўсіх і знаходзіцца па адрэсе Källargränd 4 (побач са Стурторгет).

Нобэлеўскі цэнтар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паколькі цяперашняе памяшканьне зьяўляецца замалым, Фундацыя Нобэля плянуе ўзьвесьці Нобэлеўскі цэнтар на паўвостраве Блясыегольмэн, што ў раёне Нармальм. Новы будынак, у які пераедзе музэй, плянуецца здаць у эксплюатацыю ў 2018 годзе. У красавіку 2014 конкурс на ўзьвядзеньне будынку выйграў брытанскі архітэктар Дэвід Чыпэрфілд.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З калекцыяў музэю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]