Музэй ахвяраў генацыду (Летува)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй ахвяраў генацыду
Genocido aukų muziejus
The former KGB building that hosts the Museum of the Victims of Genocide
Месцазнаходжаньне ВільняЛетува
Створаны 1992
Геаграфічныя каардынаты 54°41′17″ пн. ш. 25°16′16″ у. д. / 54.68806° пн. ш. 25.27111° у. д. / 54.68806; 25.27111Каардынаты: 54°41′17″ пн. ш. 25°16′16″ у. д. / 54.68806° пн. ш. 25.27111° у. д. / 54.68806; 25.27111
Музэй ахвяраў генацыду на мапе Летувы
Музэй ахвяраў генацыду
Музэй ахвяраў генацыду
Музэй ахвяраў генацыду
genocid.lt/muziej… (лет.)

Музэй ахвяраў генацыду (па-летувіску: Genocido aukų muziejus) — музэй у Вільні (Летува), заснаваны ў 1992 року. У 1997 перанесены ў Цэнтар дасьледаваньняў генацыду і супраціву Летувы. Знаходзіцца ў колішняй штаб-кватэры КДБ ля Лукішскаўскага пляцу, таму часта называецца проста Музэй КДБ.[1]

У музэі захоўваюцца дакумэнты, прысьвечаныя 50-гадовай акупацыі Летувы Саветамі, руху супраціву і ахвярам арэстаў, дэпартацыяў і сьмяротных пакараньняў, учыненых у гэты пэрыяд.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак, дзе цяпер разьмяшчаецца музэй, быў пабудаваны ў 1890 року, у часы Расейскай імпэрыі, дзеля суду Віленскай губэрні. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці дзяржавы ў ім знаходзіўся штаб галоўнакамандуючага стваранага летувіскага войска, і тут жа праводзіўся набор на службу. Пасьля далучэньня Віленскага краю да Польшчы ў будынку дзейнічаў суд Віленскага ваяводзтва.

Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР У 1940 у скляпеньнях будынку была створаная турма. У 1941, з прыходам нацыстаў, тут разьмясьціўся штаб Гестапа. Захаваліся сьценныя надпісы таго часу. З 1944 року і да здабыцьця незалежнасьці будынак займаў КДБ. У ягоных памяшканьнях ладзіліся допыты, катаваньні, і ў пэрыяд між 1944 і пачаткам 1960-х рокаў у ягоных мурох было забіта больш за 1000 вязьняў[2]. Целы ў асноўным хавалі ў парку Тускулену, дзе пасьля рэканструкцыі плянуецца адкрыцьцё другога музэю ахвяраў генацыду[3].

Зборы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Негвалтоўны характар руху супраціву прадстаўлены разнастайнымі кнігамі, падпольнымі выданьнямі, дакумэнтамі і фатаздымкамі. Выстава, прысьвечаная ахвярам дэпартацыяў, арыштаў і забойстваў, прадстаўляе фатаздымкі, дакумэнты і асабістыя рэчы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "KGB Museum"
  2. ^ The former execution camera. The Museum of Genocide Victims. Праверана 2009-01-22 г.
  3. ^ Kiauros kišenės kliudo Genocido aukų muziejui  (лет.) // Lietuvos rytas. — ISSN 1392-2351.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй ахвяраў генацыду (Летува)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў