Музэй савецкай акупацыі (Тбілісі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй савецкай акупацыі на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі

Музэй савецкай акупацыі (па-грузінску: საბჭოთა ოკუპაციის მუზეუმი) — гістарычны музэй, прысьвечаны пэрыяду існаваньня савецкай улады ў Грузіі (19211991), ахвярам палітычных рэпрэсіяў савецкага рэжыму, антыакупацыйным і нацыянал-лібэральным рухам Грузіі. Заснаваны 26 траўня 2006 году. Музэй зьяўляецца часткай грузінскага Нацыянальнага музэю.

Рэакцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шэраг расейскіх палітыкаў асудзіў адкрыцьцё падобнага музэю, заявіўшы, што гэта зьяўляецца прыладай нацыяналістычнай прапаганды ўладаў Грузіі. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы зь Міхаілам Саакашвілі ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2006 году, таксама асудзіўшы існаваньне музэю, заявіў прэзыдэнту Грузіі, што шматлікія зь вядучых савецкіх лідараў, такіх, як Ёсіф Сталін і Лаўрэнці Берыя, зьяўляліся грузінамі. У адказ Саакашвілі прапанаваў Расеі адкрыць музэй грузінскай акупацыі ў Маскве[1]. Пазьней Саакашвілі растлумачыў: «Гэта Музэй савецкай акупацыі, а не расейскай акупацыі Грузіі… Калі каго-небудзь гэта кранае, то гэта іх праблема, а ня наша»[2][3].

У сакавіку 2007 году музэй наведаў прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, які прапанаваў адкрыць аналягічны музэй ва Ўкраіне[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]