Мультан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сушка мультану на вуліцах горада Прылеп, Рэспубліка Македонія

Мультан[1] — надзвычай духмяны дробналісьцевы турэцкі тытунь. Гістарычна вырошчваўся на абшарах Фракіі і Македоніі, што цяпер зьяўляюцца часткамі Грэцыі, Баўгарыі, Паўночнай Македоніі і Турэччыны. Мультан таксама вырастае на турэцкім узьбярэжжы Чорнага мора, Эгіпце, Паўднёвай Афрыцы і некаторых іншых месцах.

Прыметнік «турэцкі» адсылае да Асманскай імпэрыі, якая кантралявала амаль усе гістарычныя тэрыторыі па вытворчасьці мультану ў канцы XIX—пачатку XX стагодзьдзя.

Шмат найранейшых цыгарэтных брэндаў вырабляліся збольшага альбо цалкам з мультану; цяпер, мультан часьцяком выкарыстоўваецца ў якасьці люлечнага і, асабліва, цыгарэтнага тытуню.

Натуральны прадукт атрымліваецца шляхам вяленьня на сонцы, што робіць тытунь духмяным[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]