Мультклюб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мультклюб — сатырычны праект супольнасьці «Трэці шлях». Створаны ў 2004 годзе Паўлам Марозавым, Алегам Мінічам і Андрэем Абозавым. Гэта сэрыя сатырычнай мультыплікацыі на актуальныя тэмы беларускай рэчаіснасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе Павал Марозаў і Андрэй Абозаў былі абвінавачаныя па артыкуле 367 «Паклёп у дачыненьні да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»[1][2]. Артыкул прадугледжвае абмежаваньне свабоды ад 2 да 4 гадоў[3]. Дзякуючы ўмяшаньню міжнароднай грамадзкасці і прэсы яны пазбеглі арышту. На пачатку сьнежня 2007 году непасрэдны стваральнік флэш-мультыплікацыі Алег Мініч сышоў з «Мультклюбу» дзеля стварэньня сямейнага мультсэрыялу «Бульбаны» для тэлеканалу Белсат. У сувязі з гэтым Павал Марозаў 10 сьнежня працягнуў ранейшую справу ўжо пад іншым назовам — «Народнае тэлебачаньне»[4]. Андрэй Абозаў стварыў сатырычны праект «Беларуская Жаба», які спыніў сваё існаваньне ў 2011 годзе.

У артыкуле «Web Cartoons in a Closed Society: Animal Farm as an Allegory of Post-Communist Belarus» разглядаецца адзін зь мультфільмаў праекту «Улада парсюкоў»[5].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Запрашаем беларусаў Нью Ёрку і навакольля на сустрэчу з Паўлам Марозавым(недаступная спасылка)
  2. ^ Ирина Халип. Лука Мультищев // Новая газета, 22 жніўня 2005 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  3. ^ Уголовный кодекс Республики Беларусь, 9 июля 1999 г., № 275-З  (рас.)
  4. ^ «Мультклубаўцы» разышліся(недаступная спасылка)// Радыё Рацыя. 11 сьнежня 2007.
  5. ^ Olena Nikolayenko. Web Cartoons in a Closed Society: Animal Farm as an Allegory of Post-Communist Belarus // PS: Political Science and Politics. — April 2007. — С. 307—310.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]