Мутала (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Мутала (Мутала стрэм)

Motala ström
Мутала стрэм у цэнтры Нарчэпінгу
Мутала стрэм у цэнтры Нарчэпінгу
Агульныя зьвесткі
Выток возера Вэтэрн
Вусьце Балтыйскае мора
Вобласьці Мутала і Нарчэпінг
Даўжыня 100 км
Сярэднегадавы сьцёк 100 м³/с
Плошча басэйну 15 481 км²

Мутала, або Мутала стрэм (па-швэдзку: Motala ström) — рака ў Швэцыі. Бярэ пачатак у возеры Вэтэрн, у горадзе Мутала і цячэ на ўсход праз азёры Бурэн і Юнгсшэн да возера Руксэн (часам паралельна зь Ёта-каналам). Ля Нурсгольму паварочвае на поўнач і праз Шэрбляку цячэ да возера Глян. Затым цячэ на ўсход праз Нарчэпінг і ўпадае ў заліў Бравікен. Даўжыня ракі 100 км (ад Вэтэрну да Бравікену; але калі ўлічваць раку Гускварнаон ад вытоку і ўвесь Вэтэрн, зь якога потым бярэ пачатак Мутала, то будзе 285 км). Плошча басэйну 15 481 км². Мутала стрэм заўсёды мела важнае значэньне для гораду Нарчэпінг. На рацэ знаходзіцца прынамсі 25 ГЭС, наймацнейшая зь якіх — Гольмэн (29 МВ, 18 м). У Мутале распаўсюджаны адзін зь відаў карпападобных рыбаў, занесеных у Чырвоную кнігу — жэрах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мутала (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў