МэдыяВікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лягатып МэдыяВікі

МэдыяВікі (анг. MediaWiki) — праграмнае забесьпячэньне тыпу вікі, якое выкарыстоўваецца ўсімі разьдзеламі Вікіпэдыі і некалькімі іншымі праектамі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Фундацыі «Вікімэдыі», а таксама мноствам незалежных праектаў. MediaWiki напісана з выкарыстаньнем РНР і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL. Ядром базы зьвестак могуць служыць сэрвэры з SQL-падобным сынтаксам, напрыклад MySQL ці PostgreSQL, а таксама SQLite, падтрымка якой зараз актыўна рэалізуецца. Для адлюстраваньня матэматычных формулаў выкарыстоўваецца кампутарная мова TeX.

Апошняя стабільная вэрсія MediaWiki была выдадзена 22 чэрвеня 2011 году — вэрсія 1.17.0, якая патрабуе не ніжэй РНР 5.2.3[1]. У праектах Вікімэдыі выкарыстоўваецца аптымізаваная для працы з Squid-кэшэрамі і балянсэрамі нагрузкі вэрсія 1.16wmf. Сучасны стан можна ўдакладніць на старонцы Спэцыяльныя:Version, якая ёсьць сэрвіснай старонкай праграмнага пакету.

Праграмнае забесьпячэньне MediaWiki мае модульную будову, што без асаблівых цяжкасьцяў можа мадыфікавацца і паляпшацца з дапамогай пашырэньняў (анг. extensions), якія дадаюць такія новыя функцыі карыстальнікам, як новыя спэцыяльныя старонкі, ці новыя мажлівасьці непасрэдна на сайце.

Асобы, якія жадаюць стварыць сэрвіс з дапамогай MediaWiki, могуць гэта зрабіць з дапамогай спэцыяльных праграмаў. Мажлівасьцямі MediaWiki карыстаюцца шматлікія сэрвісы, якія не зьвязаныя зь Вікімэдыяй. Часта яны карыстаюцца для стварэньня дакумэнтацыі да праектаў з адкрытым зыходным кодам. Існуе мажлівасьць стварэньня ўласных лякальных асяродзьдзяў вікі.

Гісторыя праграмнага забесьпячэньня Вікіпэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова, з 10 студзеня 2001 году, Вікіпэдыя карысталася UseModWiki, напісанага Кліфардам Адамсам (Phase I) ўтварала сыстэму з CamelCase. Праз год, у студзені 2002 году было створана ядро, якое выкарыстоўвала РНР (напісанае Магнусам Манскі) (Phase II), з MySQL як базай зьвестак і Apache як сэрвэрам WWW. У гэтай вэрсіі не выкарыстоўвалася CamelCase. Аднак хутка зьявіліся праблемы, якія практычна блякавалі рэдагаваньне пароляў. Лі Даніэл Кокер напісаў праграмнае забесьпячэньне і мэханізм, які цяпер вядомы як MediaWiki (Phase III). Ён распачаў працу ў ліпені 2002 году. Удасканаленьнем Мэдыя Вікі займаўся Браян Вібер, які кіруе фондам і ў нашы дні.

20 сакавіка 2005 году была выдадзена вэрсія 1.4 праграмнага забесьпячэньня, а вэрсія 1.5 выйшла 5 кастрычніка 2005 году. 5 траўня 2006 году выйшла вэрсія 1.6.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]