Мэрсія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралеўства Мэрсія: цёмна-зялёны — 6 ст., зялёны — 7 ст., жоўты — 8 ст.

Мэрсія (па-ангельску: Mercia, ст.-анг. Mierc) — адно з англасаксонскіх каралеўстваў, якое праіснавала з VI па X стагодзьдзі, уваходзіўшы ў так званую Гептархію.

Разьмяшчалася ў даліне ракі Трэнт на захадзе цэнтральнай Ангельшчыны, што адпавядае сучасным цэнтральным графствам Вялікабрытаніі (рэгіёны Ўэст-Мідлэндс і Іст-Мідлэндс). Мэрсія межавала з Нартумбрыяй, Поўісам, каралеўствамі паўднёвай Валіі, Ўэсэксам, Сасэксам, Эсэксам і Ўсходняй Ангельшчынай.

На сучасны момант назва шырока ўжываецца рознымі арганізацыямі, такімі як вайсковыя фармаваньні, грамадзкія, камэрцыйныя й добраахвотніцкія таварыствы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэрсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў