Мюнстэр (сыр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыр Мюнстэр

Мюнстэр, таксама Мюнстэр-Жэрамэ (па-француску: Munster, Munster-géromé) — мяккі францускі сыр з каровінага малака, з адмытаю скарынкаю, адзін з найстаражытнейшых у Эўропе. Мае моцны, характэрны водар і смак.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыр «Мюнстэр» пачалі вырабляць у 660 годзе манахі-бэнэдыктыны ў кляштары, вакол якога ўзьнік горад Мюнстэр. Яго вытворчасьць хутка распаўсюдзілася і ў заходнім кірунку, на іншы бок Вагезаў (у сучаснай Лятарынгіі), пераважна ў раён гораду Жэрармэр (адсюль яго другая назва — Мюнстэр-Жэрамэ).