Міжнародны атамны час

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародны атамны час (TAI, па-француску: Temps Atomique International) — час, у аснову вымярэньня якога пакладзены электрамагнітныя ваганьні, якія выпраменьваюцца атамамі ці малекуламі пры пераходзе з аднаго энэргетычнага стану ў іншы.

Са зьяўленьнем у 1955 звышстабільных эталёнаў частаты, заснаваных на квантавых пераходах паміж энэргетычнымі ўзроўнямі малекул і атамаў, стала магчымым стварэньне атамных шкал часу.

Маштаб сыстэмы TAI прыняты роўным маштабу эфэмэрыднага часу (ЕТ), гэта значыць атамныя гадзіньнікі зьяўляюцца фізычнай перадачай шкалы ЕТ. Дакладнасьць перадачы да 2×10−12 с.

пастановай XII Генэральнай канфэрэнцыі мер і вагаў у 1967 адзінка TAI — 1 атамная сэкунда — прыраўнавана працягласьці 9 192 631 770 пэрыядаў выпраменьваньня, які адпавядае пераходу паміж двума звыштонкімі ўзроўнямі асноўнага стану атама цэзію-133. Адносная дакладнасьць цэзіевага эталёну частаты 10−10—10−11 на працягу некалькіх гадоў.

Нульпункт шкалы TAI ссунуты адносна нульпункту шкалы ЕТ на нязьменную велічыню:

ЕТ = АТ + 32,184 c

Эталён атамнага часу ня мае ні сутачных, ні векавых ваганьняў, не старэе і мае дастатковую дакладнасьць і ўзнаўляльнасьць.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]