Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысэмітызму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысэмітызму» — дзень, зьвязаны з угодкамі Крышталёвай ночы — габрэйскага пагрому, арганізаванага нацыстамі ў ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году.

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За адну ноч было забіта каля 90 габрэяў, сотні габрэяў былі параненыя і пакалечаныя, а 3,5 тысячы габрэяў адправілі ў канцэнтрацыйныя лягеры. Былі спаленыя й разгромленыя сынагогі, сотні жылых дамоў і 7,5 тысячаў гандлёвых і камэрцыйных прадпрыемстваў. Шкода ад пагрому склала 25.000.000 рейхсмарак. 5 мільёнаў зь іх былі выдаткаваныя на рамонт пабітых вітрынаў.

Крышталёвая ноч стала пачаткам Галакосту, у выніку якога было зьнішчана шэсьць мільёнаў габрэяў.

У памяць аб трагічных падзеях Крышталёвай ночы сусьветная супольнасьць кожны год адзначае Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысэмітызму.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]