Мізач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мізач
укр. Мізоч
Герб Мізача
Першыя згадкі: 1322
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Здалбунаўскі
Плошча: 8,95 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 4000 чал.
шчыльнасьць: 446,93 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3652
Паштовы індэкс: 35740
КОАТУУ: 5622655400
Геаграфічныя каардынаты: 50°24′25″ пн. ш. 26°8′42″ у. д. / 50.40694° пн. ш. 26.145° у. д. / 50.40694; 26.145Каардынаты: 50°24′25″ пн. ш. 26°8′42″ у. д. / 50.40694° пн. ш. 26.145° у. д. / 50.40694; 26.145
Мізач на мапе Ўкраіны
Мізач
Мізач
Мізач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мізач[1] (па-ўкраінску: Мізоч) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Здалбунаўскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны на рацэ Стубэлка, чыгуначная станцыя на лініі ЗдалбунаўКраснае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая пісьмовая згадка аб паселішчы датуецца 1322 годам. У 1594 годзе яго выкупіў князь Януш Астроскі. З 1720 годзе належаў магнатам Карвіцкім. Кароль Аўгуст III граматай ад 23 верасьня 1761 году дазволіў Юзафу Каэтану Дуніну-Карвіцкаму заснаваць горад Вялікі Мізач ў Луцкім павеце і дае яму магдэбургскае права. У тэксьце граматы ўпісана пячатка круглай формы з гербам гораду. На пячатцы меўся шчыт, у якім пераплецены літары "М" і "W".

У XIX стагодзьдзі Мізач ваходзіў у Дубенскі павет Валынскай губэрні. У лютым 1918 году Мізач акупавалі аўстра-нямецкія войскі, якія заставаліся тут да лістапада 1918 году. У далейшым, ён апынуўся ў зоне баявых дзеяньняў. Пасьля савецка-польскай вайны ў адпаведнасьці з Рыскай мірнай дамовай у 1921-1939 гг. паселішча ўваходзіла ў Здалбуніўскі павет Валынскага ваяводзтва Польшчы, у верасьні 1939 г. мястэчка ўвайшло ў склад СССР і ў студзені 1940 г. стала раённым цэнтрам УССР. Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе было арганізавана гета.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]