Мікалай Іваноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Іваноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 студзеня 2000(2000-01-02)[1] (24 гады)
Рост 189 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Машук-КМВ[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2022 Дынама Менск 2 (0)
2020 Гомель 23 (3)
2021 Іслач 2 (0)
2021 Нафтан 18 (2)
2022 Менск 15 (0)
2023 Макслайн 29 (8)
2024—4 Машук-КМВ[d]
Зборныя
2018 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

Мікалай Іваноў (нарадзіўся 2 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Машук-КМВ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. З 2017 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да cэзону 2019 году ўжо рыхтаваўся з асноўным складам, з траўня зноў пачаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дублюючым складзе, зрэдку прыцягваўся да першай каманды.

У студзені 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[3]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2020 году вярнуўся ў «Дынама»[4]. У пачатку 2021 году трэнаваўся поруч з рэзэрвовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[5]. Зьяўляўся ў складзе «Іслачы» зрэдку і ўжо ў ліпені пакінуў клюб[6]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У студзені 2022 году праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры»[8], аднак пазьней вярнуўся ў «Дынама» і пачаў трэнавацца з дублем. У сакавіку 2022 году быў арандаваны «Менскам»[9]. Спачатку рэгулярна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену, а зь лета пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Менск»[10]. У сакавіку 2023 году стаў гульцом віцебскага «Макслайну»[11]. У лютым 2024 году перайшоў у расейскі «Машук-КМВ» зь Пяцігорска[12].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2018 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Nikolai Ivanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcminsk.by/player/nikolaj-ivanov-2/
  3. ^ Минское "Динамо" отправило Иванова в аренду в "Гомель" (рас.)
  4. ^ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? (рас.) Архіўная копія ад 2021-05-06 г.
  5. ^ "Ислочь" арендовала у минского "Динамо" Николая Иванова (рас.)
  6. ^ Николай Иванов вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Ислочи" (рас.)
  7. ^ Минское "Динамо" вновь отправило Николая Иванова в аренду (рас.)
  8. ^ Безголевой мир в первом спарринге (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
  9. ^ "Минск" арендовал Николая Иванова у земляков из "Динамо" (рас.)
  10. ^ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Архіўная копія ад 2022-12-19 г.
  11. ^ Николай Иванов, Вашкель и Баширов пополнили ряды "Макслайна". Здесь же Булычев и Кленьё (рас.)
  12. ^ Еще один белорусский футболист трудоустроился в клубе российского Д3 (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]