Мікалай Гуткоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гуткоўскі.
Мікалай Гуткоўскі
Дата нараджэньня 21 ліпеня (2 жніўня) 1886
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 лютага 1938(1938-02-08) (51 год)
Месца вучобы
Занятак публіцыст, юрыст
Месца працы

Мікала́й Мака́равіч Гутко́ўскі (2 жніўня 1886, в. Забелы, Слуцкі павет, Менская губэрня — 8 лютага 1938) — юрыст, публіцыст, брат Паўла Гуткоўскага.

У 1907—1908 настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Менскай губэрні. У 1908 быў адным з арганізатараў Беларускага студэнцкага зямляцтва ў Варшаве. У 1912 скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пасьля служыў ў Варшаве, Маскве. У часе Першай сусьветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—1919 удзельнічаў у стварэньні беларускіх арганізацыяў у Адэсе. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Урангеля ў Крыме. З чэрвеня 1921 у Менску. Працаваў навуковым сакратаром Акадэмцэнтру, юрысконсультам Наркамата асьветы БССР; адначасова з 1922 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—1925 супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасьля ў СНК БССР. Дасьледаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаваньне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналёгіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 па справе Саюза вызваленьня Беларусі. У 1934—1937 выконваў абавязкі загадчыка Фундамэнтальнай бібліятэкі БДУ(be). У 1937 вымушана зьехаў у Маскву, дзе ўладкаваўся загадчыкам бібліятэкі Маскоўскага інжынэрна-эканамічнага інстытуту імя С. Арджанікідзэ. У кастрычніку 1937 арыштаваны паўторна, расстраляны і пахаваны ў 1938 на палігоне «Камунарка» ў Маскве. Рэабілітаваны пасьмяротна.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікола Гуткоўскі. Беларуская праўная тэрміналёгія. Менск. 1927. 13 с.
  • Фундаментальная библиотека БГУ: 100-лет на службе университетского образования / сот. В. Г. Кулаженко и др. — Минск: БГУ, 2021. С. 22-23

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гуткоўскі Мікалай Макаравіч(недаступная спасылка) // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы. ARCHE 2010, № 11. С. 45