Мікалай Дземянцей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дземянцей.
Мікалай Іванавіч Дземянцей
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР
28 ліпеня 1989 — 19 траўня 1990
Папярэднік: Георгій Таразевіч
Наступнік: пасада скасаваная
Старшыня Вярхоўнага савету БССР
19 траўня 1990 — 25 жніўня 1991
Папярэднік: Іван Навуменка
Наступнік: Станіслаў Шушкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 траўня 1930(1930-05-25)
Памёр: 10 ліпеня 2018(2018-07-10) (88 гадоў)
Партыя: КП(б)Б, КПСС
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «60 рокаў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «Вэтэран працы» ордэн Айчыны III ступені
бронзавы мэдаль ВДНГ

Мікалай Іванавіч Дземянцей (25 траўня 1930, в. Хотліна, Чашніцкі раён10 ліпеня 2018, Ждановічы) — беларускі савецкі палітычны дзяяч, Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1990—1991). Падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, пасьля чаго быў вымушаны пайсьці ў адстаўку ў жніўні 1991 года.[1][2]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 25 траўня 1930 году ў в. Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласьці.

Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (28 ліпеня 1989 па 19 траўня 1990).

Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (19 траўня 1990 па 25 жніўня 1991).

У 1990 пад старшынствам Дземянцея Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.

У 1997 — 2000 гг чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па прэзыдэнцкай квоце.

Аўтар кнігі ўспамінаў «Уроки жизни».

Быў дзядзькам старшыні партыі Справядлівы сьвет С. Калякіна.

Памёр 10 ліпеня 2018 году ў Ждановічах ў Рэспубліканскім клінічным мэдычным цэнтры[1].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]