Мікалай Золатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Золатаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лістапада 1994(1994-11-11)[1][2] (29 гадоў)
Рост 177 см
Вага 72 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Елімай
Нумар 35
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012 Віцебск-2[d] 27 (1)
2014—2016 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2015 Віцебск 16 (0)
2016 Віцебск 23 (0)
2017—2019 Віцебск 75 (2)
2020 Урал 15 (0)
2021—2023 Колас 47 (0)
2022 Бастыя 1 (0)
2024—4 Елімай
Зборныя
2014—2016 Беларусь (да 21) 20 (0)
2019—2021 Беларусь 14 (0)

Мікалай Золатаў (нарадзіўся 11 лістапада 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Елімай». Былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі (2019—2021).

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў дублі «Віцебску». Пасьля вылету віцебскага клюбу з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2011 году і расфармаваньня дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клюбе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2012 году разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сэзоне 2013 году выступаў за дубль гарнякоў, якім дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дублюючых складаў. На наступны сэзон часам зьяўляўся на лаве запасных у асноўнай камандзе, але гэтак і не зьявіўся на пляцоўцы.

У лютым 2015 году аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сэзону[4]. У віцебскім клюбе адразу замацаваўся ў якасьці гульца асноўнага складу. 11 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:1). З жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебску». У красавіку 2016 году арэнда ў «Віцебску» падоўжаная яшчэ на адзін сэзон[5]. У студзені 2017 году падпісаў зь «Віцебскам» кантракт[6]. У першай палове сэзону 2017 году ня меў трывалага месца ў аснове, а зь верасьня замацаваўся ў стартавым складзе. У сэзонах 2018 і 2019 гадоў заставаўся трывалым гульцом асновы.

У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[7] і неўзабаве падпісаў доўгатэрміновы кантракт з расейскім клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[8]. У складзе «Ўралу» ня меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 году дамова з расейскім клюбам была скасаваная[9]. У лютым 2021 году быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца ўкраінскага «Коласа»[10]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды. У красавіку 2022 году на правах арэнды далучыўся да «Бастыі» з францускай Лігі 2[11]. За каманду згуляў толькі ў адным матчы, калі выйшаў 14 траўня ў стартавым складзе ў матчы апошняга тура Лігі 2 супраць «Німу» (2:0) і быў заменены ў другой палове сустрэчы. У ліпені 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Колас»[12].

У студзені 2024 году далучыўся да шэрагаў казаскага клюбу «Елімай»[13].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 жніўня 2014 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазыцыях флянгавага абаронцы і паўабаронцы. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 16 0
2016 Найвышэйшая ліга 23 0
2017 Найвышэйшая ліга 21 0
2018 Найвышэйшая ліга 29 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]