Мікалай Карамзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Карамзін
Николай Карамзин
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 (12) сьнежня 1766
вёска Знаменскае, Сымбірскі павет, Казанская губэрня
Памёр 3 чэрвеня 1826 (59 год)
Санкт-Пецярбург
Пахаваны
Сужэнец Кацярына Карамзіна[d]
Дзеці Кацярына Мяшчэрская[d], Аляксандар Карамзін[d], Андрэй Карамзін[d], Сафія Карамзіна[d], Vladimir Karamzin[d][1] і Elizaveta Nikolaevna Karamzina‎[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, публіцыст, пісьменьнік, паэт і стацкі саветнік
Гады творчасьці 1781—1826
Кірунак сэнтымэнталізм
Жанр паэзія
Мова расейская мова[2]
Дэбют «Детское чтение» — першы расейскі часопіс для дзяцей
Прэміі
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Узнагароды
ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені
[[::ru:s:Николай Михайлович Карамзин|Творы]] ў Вікікрыніцах

Мікала́й Міха́йлавіч Карамзі́н (12 сьнежня 1766, в. Міхайлаўка, Бузлукскі павет, Казанская губэрня (паводле іншых дадзеных — вёска Знаменскае, Сымбірскі павет, Казанская губэрня) — 3 чэрвеня 1826, Санкт-Пецярбург) — расейскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст.

У 17831784 на вайсковай службе. Выдаваў альманахі, часопісы. Яскравы прадстаўнік расейскага сэнтымэнталізму. У гістарычных працах адмаўляў дэспатыю, прыхільнік рэспубліканскага ладу. Абапіраючыся на старажытныя крыніцы, творы В. Тацішчава і М. Шчарбатава напісаў «Гісторыю дзяржавы Расейскай» (т. 1—12, 18161829).

Гісторыю Беларусі разглядаў у кантэксце расейскай дзяржаўнасьці. Даў адметныя характарыстыкі старажытных дзяржаўных дзеячаў (Усяслава Чарадзея, Гедыміна, Альгерда і інш.). у «Дадатках» да «Гісторыі…» выкарыстаў шмат выпісак са страчаных пазьней пісьмовых крыніцаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Карамзінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Карамзин, Владимир Николаевич (рас.) // Русский биографический словарьСПб: 1897. — Т. 8. — С. 499—500.
  2. ^ CONOR.SI