Мікалай Купчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікалай Сямёнавіч Купчын (8 сакавіка 1923, Горкі, Магілёўская вобласьць — 25 лістапада 1979) — беларускі філёзаф. Кандыдат філязофскіх навук (1956[1]).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1952. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам, з 1967 загаднікам сэктару гісторыі філязофіі Інстытуту філязофіі і права АН Беларусі. Дасьледаваў гісторыю філязофскай і грамадзкай думкі Беларусі, пэрыядычнага друку, навуковых і аматарскіх таварыстваў прыродазнаўства. Адзін з аўтараў калектыўных манаграфіяў з гісторыі філязофіі, а таксама «Нарысаў гісторыі марксісцка-ленінскай філязофіі ў Беларусі 1919—1968» (1968), «Нарысаў гісторыі філязофскай і сацыялягічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973) і інш.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вопросы передовой общественно-политической и философской мысли в газете «Северо-Западный Край» (1902―1905 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук / Н. С. Купчин; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. — Минск, 1956. — 17, [1] с.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 556

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.