Мікалай Радзівіл (жамойцкі біскуп)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1492
Памёр 3 лістапада 1529/1530
Варні
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл
Альжбета з Саковічаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Мікалай Радзівіл (каля 1492 — 3 лістапада 1529/1530, Варні, Жамойцкае староства) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (з 1521).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Яна, падчашага вялікага літоўскага і старосту генэральнага жамойцкага.

Навучаўся ў Балёньні і Рыме. Там жа ў Італіі, відаць, атрымаў каплянскае прызначэньне.

Дзякуючы ўпрыву бацькі і стрыя біскупа віленскага Войцеха Радзівіла, у 1521 годзе стаў біскупам жамойцкім. Не адыграў аднак вялікай ролі ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michalewiczowa M. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (zm. 1529/1530) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 319—321.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]